Грамадства77

У Баранавічах у парку паставілі адпужвальнік для птушак. Але ён адпужвае таксама і людзей

У цэнтры Баранавічаў у маладым парку паставілі гукавы адпужвальнік птушак, але ён выклікаў не радасць, а абурэнне мясцовых жыхароў. Прылада, якая павінна была адпужваць варон і галубоў, у выніку пужае людзей і стварае моцны шум увечары, піша BGMedia.

Жыхары навакольных вуліц — Камсамольскай, Прытыцкага, Гагарына і Горкага — скардзяцца, што «пужалка» чутная нават у кватэрах, выклікае галаўны боль і страх, асабліва калі ўвечары пачынаюцца крыкі драпежных птушак. У каментарах людзі жартуюць і абураюцца:

  • «Я ўчора ледзь у штаны не наклаў, калі ішоў дахаты. Як па мне, то гэта здзек з людзей»;
  • «Гэта жах, я думала, што трапіла ў парк Юрскага перыяду, і зараз вылеціць птэрадактыль»;
  • «Гэта адпужвальнік дзяцей! Чатырохгадовая дачка і 5 хвілін не вытрымала на гульнявой пляцоўцы і моцна абуралася, уцякаючы дадому»;
  • «Не толькі птушак адпужвае, але і людзей… Каля яго немагчыма знаходзіцца».

Многія лічаць, што праблема не ў птушках, а ў смецці — перапоўненыя кантэйнеры прыцягваюць варон і галубоў. Людзі прапануюць палепшыць асвятленне ў парку і навесці парадак з утылізацыяй смецця замест таго, каб ставіць шумныя прыстасаванні.

Эколагі і неабыякавыя гараджане адзначаюць, што гукавыя адпужвальнікі могуць адганяць дробных і рэдкіх птушак, якія з’яўляюцца важнай часткай экалагічнай сістэмы — яны знішчаюць шкоднікаў і падтрымліваюць здароўе дрэў.

Нягледзячы на масавыя скаргі, ёсць і тыя, хто падтрымлівае ідэю:

«Па-мойму, усё правільна … А то ідзеш і ў самы адказны момант — бац, і нешта на плячы».

Аднак большасць жыхароў перакананыя, што парк без птушак — ужо не парк, і просяць улады прыбраць адпужвальнік і зрабіць месца зноў прыемным для адпачынку людзей і жывой прыроды.

Каментары7

  • Абу
    10.11.2025
    Трэба было сіпенне Лукавага трансляваць - і страшна, і патрыятычна.
  • Суповой пакетик
    10.11.2025
    Куда несется мир! Детей отпугивают, птиц гоняют... Или детей гоняют, а птиц отпугивают... На старую женщину, которая много мудрее молодых бесшабашных (и иногда и безголовых) радикалов вылили горы жидкого г[...]. И зашкаливает градус глупой жестокости. Ой, давайте попытаемся как-нибудь иначе, а?.. Хочется жить... а не ненавидеть всех и вся.
  • Падтрымліваю людзей
    11.11.2025
    Жыла ў Варшаве каля аэрапорта, у нас такі да доме стаяў, звар'яцець можна.

Цяпер чытаюць

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы36

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Усе навіны →
Усе навіны

Крэўскі замак раскрыў галоўную таямніцу: знайшлі ўваход у цямніцу, дзе задушылі Кейстута18

У Вялікабрытаніі праз больш чым паўгода пасля знікнення ў лесе зноў заўважылі капібару Самбу

Лявон Вольскі: «Калі хто думае, што з сённяшнімі спадкаемцамі савецкіх катаў ды забойцаў можна пра нешта дамаўляцца, ён жорстка памыляецца»21

Памяняліся правілы відэаназірання ў Беларусі

У «Мінск-Свеце» будзе яшчэ адзін вялікі гандлёвы цэнтр. Вось як ён выглядае ўсярэдзіне1

У былога палітвязня Канстанціна Залатых знайшлі рак ныркі. Ён просіць дапамогі1

Эвакуяваных жыхароў Алешак будуць перапраўляць ва Украіну праз Беларусь1

У Беларусі надта падаражэла чырвоная ікра3

«Байсол» расказаў, як фонд падманулі: невядомыя прыдумалі рак сапраўднай жанчыне і даслалі фэйкавыя дакументы6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы36

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць