Свет11

Трамп падпісаў часовы бюджэт. Самы доўгі ў гісторыі ЗША шатдаўн завершаны

У сераду вечарам Палата прадстаўнікоў ЗША прагаласавала за праект бюджэту, які неўзабаве падпісаў прэзідэнт Трамп. Работа федэральнага ўрада адновіцца пасля рэкорднага 43‑дзённага перапынку, пiша Бі-бі-сі.

Фота: Chip Somodevilla / Getty Images

Часовы бюджэт паступіў на подпіс да прэзідэнта Дональда Трампа позна ўвечары ў сераду, праз дзве гадзіны пасля таго, як праект падтрымалі 222 члены Палаты прадстаўнікоў. Для яго зацвярджэння была неабходная простая большасць галасоў.

Раней праект бюджэту ўжо быў ухвалены Сенатам ЗША.

У цяперашнім складзе Палаты ў рэспубліканцаў 219 мандатаў супраць 214 у дэмакратаў (усяго 433, два месцы ў цяперашні час вакантныя). Простая большасць, такім чынам, складае 217 галасоў.

Аднак увечары ў сераду ў зале адсутнічалі чатыры кангрэсмены: трое рэспубліканцаў і адзін дэмакрат. Гэта знізіла неабходны для прыняцця праекта бюджэту бар'ер да 215 галасоў, які ў выніку быў пераадолены з запасам.

Гэта стала магчымым таму, што дакумент быў падтрыманы не толькі 216 рэспубліканцамі, але і шасцю дэмакратамі. Пры гэтым два прадстаўнікі Рэспубліканскай партыі прагаласавалі супраць разам з 207 дэмакратамі.

Пасля таго як часовы бюджэт падпісаў прэзідэнт, урад адновіць працу, і самы доўгі ў гісторыі ЗША шатдаўн завершыцца. Папярэдні рэкорд (35 дзён) таксама быў усталяваны пры прэзідэнце Трампе, але падчас яго першага тэрміну.

Падпісаўшы бюджэт у прысутнасці вялікай колькасці тэлекамер, Трамп назваў дзень заканчэння шатдаўна «вялікім».

Што зменіцца пасля заканчэння шатдаўна?

Праект, прыняты ў сераду, дазволіць федэральнаму ўраду працаваць яшчэ два з невялікім месяцы — да 30 студзеня 2026 года. Прыняты праект бюджэту гарантуе, што ўсе федэральныя міністэрствы і агенцтвы адновяць працу, іх фінансаванне забяспечана да 30 студзеня 2026 года. Акрамя таго, гэта азначае, што выкліканыя шатдаўнам звальненні і скарачэнні федэральных служачых спыняцца.

Тым работнікам, хто з-за шатдаўна быў адпраўлены ў адпачынак або быў вымушаны працаваць без аплаты (як, напрыклад, авіядыспетчары), у мінулым выплачвалі заробак заднім чыслом.

Некаторыя праграмы, якія былі гэтай восенню пастаўлены на паўзу з-за шатдаўна — у тым ліку харчовая праграма SNAP для маламаёмных — будуць прафінансаваны прынятым праектам бюджэту да канца наступнага фінансавага года, гэта значыць да канца верасня 2026 года. Новы прыпынак працы ўрада, калі ён здарыцца за гэты час, іх ужо не закране.

Каментары1

  • 1
    13.11.2025
    Гэтых шатдаунов у ЗША кожны год адбываюцца

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень12

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі12

«Паступаюць пагрозы проста на месцы». Студэнт ЕГУ пра ператрусы і парады для тых, хто ў Беларусі19

«Пераклічка кожныя тры гадзіны». У «Новай Баравой» бацькі адстаялі вялізную чаргу ля сцен школы3

ЗША забілі кіраўніка найбуйнейшай венесуэльскай банды

Дзяўчына стварае мілыя ВІДЭА з беларускіх гарадоў у стылі гульні The Sims

Зборную Англіі абакралі на чэмпіянаце свету па футболе5

Украінскі баксёр Усік сустрэўся з Трампам у Белым доме2

Зборная ЗША з буйным лікам перамагла Парагвай1

Новы трэнд — не расчэсвацца. Вось што трэба пра яго ведаць18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень12

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць