Эканоміка11

Беларускім фірмам дазволілі атрымліваць ад іншаземцаў наяўную валюту не толькі за экспарт

У Беларусі пачало дзейнічаць новае правіла, якое спрашчае вядзенне знешнеэканамічнай дзейнасці. Бізнэс цяпер мае больш магчымасцяў працаваць з замежнай валютай наяўнымі. Гэта прадугледжана сумеснай пастановай Савета Міністраў і Нацбанка.

Фота ілюстрацыйнае

Раней, згодна з нормай 2022 года, беларускія кампаніі маглі атрымліваць наяўныя даляры ЗША, еўра і юані толькі па экспартных аперацыях. Цяпер, з 13 лістапада, гэтае права распаўсюджана і на імпартныя здзелкі.

Каб юрыдычныя асобы — рэзідэнты маглі атрымаць замежную валюту ад нерэзідэнтаў, неабходна:

  • заключыць з імі дамову;
  • дамова павінна быць звязана з экспартам або імпартам;
  • валюту трэба атрымаць у тэрміны, прадугледжаныя гэтай дамовай.

Атрыманыя грошы трэба ўнесці ў касу арганізацыі, перадаць інкасатарам або здаць у абслугоўваючы беларускі банк не пазней чым праз адзін працоўны дзень пасля ўвозу валюты ў краіну.

Акрамя пашырэння пераліку аперацый, працягнулі і тэрмін дзеяння гэтай меры: калі раней яна дзейнічала да канца 2025 года, то цяпер — да 31 снежня 2026 года.

Каментары1

  • 12345
    13.11.2025
    Парадак навялі, можна і старонку перавярнуць.

Цяпер чытаюць

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах4

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах

Усе навіны →
Усе навіны

У нядзелю ў Мінску зменіцца рух грамадскага транспарту

Навукоўцы вызначылі птушку з самым прыгожым спевам2

Украіна абвясціла на чацвёра сутак рэжым цішыні3

Навукоўцы разгадалі таямніцу нараджэння Месяца10

Пад Мінскам паказалі новыя сарты вінаграду, прыдатныя для беларускага клімату1

Трамп: Уіткаф і Кушнер вязуць у Маскву і Кіеў прапанову аб завяршэнні вайны1

У Смалявічах расіянін на дзіцячай пляцоўцы напаў на школьніка15

Нумар нямецкага часопіса выйшаў з рускім матам на вокладцы5

У некаторых месцах у Беларусі забароняць рабіць відэаназіранне5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах4

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць