Свет1313

Кіраўнік Пентагона абвясціў пра пачатак ваеннай аперацыі супраць наркакартэляў у Заходнім паўшар’і

Аперацыя атрымала назву Southern Spear («Паўднёвае кап’ё»).

Піт Хегсэт. Фота: Anna Moneymaker/Getty Images

Кіраўнік Пентагона Піт Хегсэт абвясціў аб пачатку ваеннай аперацыі супраць наркакартэляў у Заходнім паўшар’і.

Аперацыя атрымала назву Southern Spear («Паўднёвае кап’ё»). Армія ЗША мае намер ліквідаваць «наркатэрарыстаў» і забяспечыць бяспеку краіны ад наркотыкаў.

Раней пісалася пра магчымасць вайсковай аперацыі супраць Венесуэлы ў рамках барацьбы з наркакартэлямі.

Улады ЗША некалькі дзён таму накіравалі ў раён Венесуэлы значную ваенную сілу: 10 знішчальнікаў F-35 былі дыслакаваныя ў суседняй Пуэрта-Рыка, акрамя таго, у рэгіёне ўжо знаходзяцца атамная падводная лодка і восем ваенных караблёў (тры эскадраныя мінаносцы, крэйсер, карабель берагавой аховы і тры дэсантныя караблі). Былі знішчаныя ў Карыбскім моры некалькі суднаў, што, як мяркуецца, перавозілі наркотыкі.

У пачатку лістапада, адказваючы ў інтэрв'ю амерыканскага партнёра Бі-бі-сі, тэлекампаніі CBS, на пытанне аб абвінавачваннях у падрыхтоўцы ўдараў па Венесуэле, Дональд Трамп адказаў: «Я не схільны казаць, што я б гэта зрабіў. Я не збіраюся казаць вам, што я збіраюся зрабіць з Венесуэлай, незалежна ад таго збіраюся я гэта зрабіць ці не».

У тым жа інтэрв'ю CBS Трамп паўтарыў сваё сцвярджэнне, што «кожнае з гэтых знішчаных суднаў забівае наркотыкамі 25 тысяч чалавек і знішчае сем'і па ўсёй нашай краіне».

Каментары13

  • Мусіць..)))
    14.11.2025
    Бандыт маДУРО у Дразды у́цячэ, будзе суседам бандыта бакіева
  • Serge
    14.11.2025
    З гарматы па вераб'ям.
  • Я
    14.11.2025
    Саша Мадурашенка у Драздах , то усходняе ...

Цяпер чытаюць

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе1

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Усе навіны →
Усе навіны

«Страчаны працоўны дзень». Што вядома пра глабальны збой Microsoft

У ЗША светлавы меч Дарта Вейдэра прадалі за шалёныя грошы

На Камароўцы можна ўгледзець памідоры па 55 рублёў і агуркі па 30 рублёў1

«Прадаваць квіткі па пашпарце пакуль немагчыма». У Тэатры лялек пракаментавалі ажыятаж на квіткі1

Пад Мінскам прадаюць рэзідэнцыю з пляжам з марскім пяском і басейнам, які зімой ператвараюць у каток. Колькі просяць?3

Музыку Сяргея Доўгушава абвясцілі ў міждзяржаўны вышук2

Беларус распрацаваў план метро для Гомеля. 17 станцый і дзве лініі5

У Гродне пачалі лячыць варыкоз без разрэзаў і швоў

Беларускі правайдар выдаліў свой канал пасля публікацыі «Флагштока»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе1

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць