Грамадства99

Літоўскія памежнікі зладзілі пагоню за кантрабандыстамі, дагналі ў чыстым полі

У розных месцах Салечніцкага раёна памежнікі затрымалі трох чалавек, меркавана звязаных з кантрабандай, якая дастаўлялася з Беларусі пры дапамозе метэазондаў. Пра гэта паведамляе Delfi са спасылкай на Службу аховы дзяржаўнай мяжы.

Фота: VSAT.lt

«Па месцы жыхарства трох затрыманых праведзеныя вобшукі, асобы затрыманыя. У пятніцу пракурор хадайнічаў перад судом аб абранні ў дачыненні да іх вышэйшай меры стрымання — арышту тэрмінам на 1 месяц», — гаворыцца ў паведамленні памежнай службы.

Аперацыя стала працягам затрыманняў, праведзеных у пачатку лістапада, калі на дарозе Вільня — Варэна — Гродна супрацоўнікі САДМ затрымалі аўтамабілі Audi A6 і Škoda Octavia, у якіх перавозіліся 12 скрынак беларускіх цыгарэт, г. зн. 6000 пачкаў. Аўтамабіль Audi спыніўся адразу, а Škoda, выехаўшы з дарогі на ўзаранае поле, легкавік прабіў рухавік і спыніўся.

Двое мужчын выскачылі і пабеглі ў бок бліжэйшага лесу. Іх і яшчэ аднаго мясцовага жыхара затрымалі. Двое мужчын з Audi таксама былі ўзятыя пад варту. Усе пяцёра дзейнічалі ў складзе арганізаванай групы.

Каментары9

  • Жорж А.
    15.11.2025
    То бок кантрабандай займаюцца мясцовыя жыхары, а мяжу перакрылі ўсім і абвінавацілі краіну Беларусь у гібрыдных атаках - настолькі ў страха вочы вялікія.
  • Хромая логика
    15.11.2025
    Подождите, Литва же называла контрабанду сигарет исключительно гибридными атаками. Так если это гибридные атаки, то почему тогда ловят каких-то контрабандистов, а не шпионов и пособников Лукашенко? А еще вот интересно, сколько среди задержанных будет граждан Беларуси? А будут ли задержанных судить за сотрудничество с белорусскими спецслужбами?

    Или они всё же признают, что зря газовали на Беларусь и называли обычную контрабанду сигарет гибридными атаками со стороны Минска?
  • Filipp
    15.11.2025
    Відаць калі змагацца з кантрабандыстамі, можна і кантрабанду спыніць.

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць вежаў да неба: як вядзецца будаўніцтва міжнароднага фінансавага цэнтра ў Мінску8

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі12

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?18

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць