Свет22

Беларус выратаваў у Польшчы жанчыну, што танула ў ледзяной вадзе

Увечары 15 лістапада каля 18:00 на канале ў населеным пункце Станіславаў Першы адбылася трагедыя — дзве жанчыны паваліліся ў ваду. Адну з іх выратаваў беларускі рыбак.

Фота: чытач выдання Miejski Reporter

Чаму дзве жанчыны разам упалі ў ваду, невядома.

71‑гадовую жанчыну з ледзяной вады выцягнуў сведка — беларус, які побач рыбачыў.

Другую пацярпелую, 47‑гадовую жанчыну, вылавілі ратавальнікі. Яе стан быў вельмі цяжкім, ёй доўга рабілі рэанімацыйныя дзеянні на беразе.

71‑гадовая жанчына ж знаходзілася ў прытомнасці, але не магла гаварыць.

Абедзвюх пацярпелых даставілі ў шпіталі, 71‑гадовую — верталётам.

47‑гадовая жанчына памерла ў шпіталі. Стан 71‑гадовай жанчыны застаецца вельмі цяжкім.

Дакладныя прычыны і абставіны трагедыі высвятляюцца паліцыяй.

Каментары2

  • Nk
    18.11.2025
    Чамусьці ў першакрыніцы нічога пра беларуса-рыбака няма.
  • Ушачанка
    18.11.2025
    "71-latka została wyciągnięta z wody przez świadka – wędkarza z Białorusi" - найшла толькі на JaWarszawiak. У астатніх крыніцах альбо нацыянальнасць не ўказана, альбо наогул няма інфармацыі, што яе выцягнулі не ратаўнікі.
    Як што дрэннае, дык нацыянальнасць яшчэ ў загалоўку напішуць, а тут... Замест пашаны ціша.

Цяпер чытаюць

Наталля Калегава расказала пра дапамогу беларускім уцекачам, сваю сям’ю, стаўленне да Ціханоўскай. І патлумачыла, хто такія «бабры» і «зайцы»

Наталля Калегава расказала пра дапамогу беларускім уцекачам, сваю сям’ю, стаўленне да Ціханоўскай. І патлумачыла, хто такія «бабры» і «зайцы»

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін абвясціў пра захоп горада, да якога расійскія войскі нават не падышлі17

ЗША зноў ударылі па Іране. Тэгеран атакаваў амерыканскія базы ў Іраку і Іарданіі

Пуцін пракаментаваў заяву Зяленскага пра закрыццё неба над Расіяй для цывільнай авіяцыі1

Навукоўцы вызначылі мяжу магчымасцяў ахалоджвання чалавечага цела

Пуцін заявіў, што замест кіраўніка ЦРУ ахвотней будзе перамаўляцца з Уіткафам і Кушнерам9

Экс-міністр унутраных спраў Турцыі прызнаў, што даваў аўтамабіль сыну Лукашэнкі6

Google запусціла Gemini 3.5 Transcribe для расшыфроўкі мовы. У спісе ёсць і беларуская

Зацвердзілі новы генеральны план Віцебска

На вуліцы Прытыцкага ў Мінску хуткая дапамога збіла дзвюх дзяўчат6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Наталля Калегава расказала пра дапамогу беларускім уцекачам, сваю сям’ю, стаўленне да Ціханоўскай. І патлумачыла, хто такія «бабры» і «зайцы»

Наталля Калегава расказала пра дапамогу беларускім уцекачам, сваю сям’ю, стаўленне да Ціханоўскай. І патлумачыла, хто такія «бабры» і «зайцы»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць