Грамадства22

Вышэйшую школу прыродазнаўчых навук і тэхналогій адкрыюць на базе БДУ ў наступным годзе

Падрыхтоўка студэнтаў будзе праходзіць па пяці эксперыментальных праграмах

Вышэйшую школу прыродазнаўчых навук і тэхналогій адкрыюць у БДУ ў 2026/27 навучальным годзе, паведамляе прэс-служба ВНУ.

Падрыхтоўка студэнтаў будзе праходзіць па пяці эксперыментальных праграмах: інтэлектуальныя радыёфізічныя сістэмы і тэхналогіі; прыкладная фізіка і інфарматыка; прыкладная матэматыка, механіка і інфарматыка; фундаментальная і прыкладная хімія; фундаментальная геаграфія.

Рэктар БДУ Андрэй Кароль адзначыў, што адкрыццё школы з’яўляецца лагічным працягам бесперапыннай працы вуза па ўдасканаленні сістэмы падрыхтоўкі кадраў.

Праграма школы прадугледжвае пяцігадовую адукацыю. На першых трох курсах навучэнцы паглыблена вывучаць фундаментальныя, прыродазнаўчыя дысцыпліны. На чацвёртым—пятым курсах прадугледжана рэгулярная практыка студэнтаў у базавых арганізацыях. Старшакурснікі будуць актыўна ўцягвацца ў вытворчы працэс, сістэматычна наведваць прадпрыемствы і навуковыя цэнтры, праходзіць стажыроўкі ў найбуйнейшых профільных арганізацыях Беларусі і замежжа.

«Адзін дзень на тыдзень будзе прысвечаны навуцы. Арыгінальныя даследчыя праекты і распрацоўкі студэнтаў у далейшым будуць укараняць у айчынную вытворчасць. Акрамя таго, каля 50% заняткаў прадугледжваюць індывідуальны падыход да кожнага навучэнца. Выкладчыкамі школы стануць эксперты і вучоныя вядучых навукова-адукацыйных устаноў Беларусі. Таксама чытанне асобных дысцыплін пройдзе на англійскай мове з прыцягненнем замежных спецыялістаў. Незалежна ад абранай спецыяльнасці выпускнік вышэйшай школы будзе валодаць комплекснымі ведамі па кожным з напрамкаў падрыхтоўкі. Напрыклад, фізік будзе ведаць геаграфію, а хімік — валодаць інфармацыйнымі тэхналогіямі. На выхадзе гэта дазволіць атрымаць унікальнага, канкурэнтаздольнага і запатрабаванага спецыяліста», — праінфармавалі ў прэс-службе БДУ.

Навучанне стартуе ў наступным навучальным годзе.

«Яно арыентавана не на масавую, а на элітарную падрыхтоўку адоранай моладзі: пераможцаў алімпіяд, выпускнікоў ліцэя імя Дзяржынскага БДУ і Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка. Для іх залічэнне адбудзецца па выніках унутранага сумоўя. Іншыя хлопцы і дзяўчаты, акрамя гэтага этапу, будуць таксама здаваць унутраны экзамен», — паведамляе прэс-служба.

Каментары2

  • Avatar
    18.11.2025
    A куды падзелася прыкладная бiaлогiя?
  • даведка
    19.11.2025
    Выпускников элитарной школы будут готовить к поступлению в школу Академию национальной безопасности КГБ и их дальнейшей переброске по линии разведки?

Цяпер чытаюць

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал17

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал

Усе навіны →
Усе навіны

На Кіпры п’яны расіянін прычапіўся да п’янай украінкі. Яе спадарожнікі збілі яго на горкі яблык — можа страціць вока35

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай26

Памёр адзін з акцёраў-блізнюкоў з папулярнага фільма «Нянькі»1

Самыя папулярныя браўзеры, сацсеткі і ШІ-пошукавікі ў Беларусі11

Выйшла кніга пра Зянона Пазняка. Яе рыхтавалі больш за 10 гадоў17

Былы расійскі губернатар Гладкоў адмовіўся ад канала з 400 тысячамі падпісчыкаў. У Крамлі былі незадаволеныя яго актыўнасцю

Беларусы незадаволеныя канцэртам «Тату» ў Мінску — бо артысткі спявалі не на рускай мове28

Арына Сабаленка, падобна, нецэнзурна выказалася ў бок украінскай тэнісісткі пасля сваёй паразы37

Дэталі аварыі на Міншчыне, дзе загінулі трое: 21‑гадовага кіроўцу пазбавілі правоў — але рашэнне не паспела ўступіць у сілу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал17

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць