«Трэба пачакаць да серады», — сказала Інга Ругінене.
Камісія па нацыянальнай бяспецы парэкамендавала ўраду, які збярэцца ў сераду, разгледзець магчымасць адкрыцця мяжы з Беларуссю, заявіла прэм'ер-міністр Літвы Інга Ругінене.
«Камісія парэкамендавала на заўтрашнім пасяджэнні ўрада разгледзець магчымасць адкрыцця межаў, а дакладней, двух пунктаў, якія мы закрылі. Гэтае пытанне будзе ўключана ў парадак дня заўтрашняга пасяджэння ўрада», — заявіла прэм'ер-міністр.
«Калі сітуацыя пагоршыцца, мы пакідаем за сабой права зноў закрыць межы ў любы момант ці не адкрываць іх заўтра. Трэба пачакаць да заўтра», — падкрэсліла яна.
Мяжа з Беларуссю была закрыта 29 кастрычніка да 30 лістапада. Прычына — неаднаразовыя залёты метэаралагічных зондаў з Беларуссю.
-
«А рускіх імёнаў не знайшлося?» Былы футбаліст зборнай Расіі здзівіўся імёнам беларускіх дзяцей
-
«У дачкі мукавісцыдоз, у сына дыябет і аўтызм. Іх мама ў турме, і дзеці цяпер на мне адным». Сям'і палітвязня патрэбная дапамога
-
У Вільні пакажуць раструшчаны сілавікамі бюст Івана Луцкевіча. Да 120‑годдзя «НН» Беларускі музей адкрывае выставу з унікальнымі экспанатамі
Каментары