Грамадства

Больш за 150 узбекскіх фур аб'ехалі закрытую літоўскую мяжу праз Латвію

Больш за 150 узбекскіх грузавікоў, якія затрымаліся на мяжы Беларусі і Літвы, здолелі працягнуць транзіт праз Латвію. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Мінтранспарту Узбекістана.

Ва ўмовах закрытай мяжы з Літвой Узбекістану ўдалося дамовіцца з Латвіяй аб тым, каб перавозчыкі з трэціх краін маглі працягнуць рэйсы праз Латвію. Дазволы на транзіт выдавалі ў Полацку і пагранічнай зоне Зарасай — Медумі (Літва — Латвія) з 12 па 15 лістапада.

А з 17 лістапада перавозчыкі з Узбекістана, якія працуюць на еўрапейскім напрамку, могуць атрымліваць такія «дазволы» на падставе заяў, пададзеных праз сістэму E-Permit. Магчымасцю працягнуць дастаўку тавараў скарысталіся больш за 150 узбецкіх фур. Паводле інфармацыі Міністэрства транспарту, агулам перавозчыкам з Узбекістана выдалі 229 бланкаў такіх дазволаў.

Літва 29 кастрычніка перастала прапускаць транспарт праз мяжу з Беларуссю да 30 лістапада. У адказ у Беларусі абмежавалі перасоўванне літоўскіх фур па сваёй тэрыторыі. А 10 лістапада ў нашай краіне часова прыпынілі выезд грузавікоў з літоўскімі нумарамі праз беларускія пункты пропуску. Сёння ўрад Літвы можа прыняць рашэнне аб адкрыцці мяжы.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Флюгерны саюз кан’юнктуршчыкаў». Вядомы архітэктар заступіўся за аўтара «Быхаўскай мадонны», згадаўшы Радэна і Малевіча

«Флюгерны саюз кан’юнктуршчыкаў». Вядомы архітэктар заступіўся за аўтара «Быхаўскай мадонны», згадаўшы Радэна і Малевіча

Усе навіны →
Усе навіны

Кім была і куды знікла мастачка, якая намалявала белага лебедзя на «Вянок» Багдановіча4

Кушнер назваў «галоўны прыз» у перамовах па Украіне6

Мядзведзі насамрэч не спяць усю зіму, а вавёркі памятаюць, дзе схавалі арэхі. Тры міфы пра жыццё жывёл зімой2

Чаму правае паўшар'е мозга кіруе левым бокам цела? З'явілася новая тэорыя

Кароль Карл ІІІ вырашыў добраахвотна плаціць «падатак на асабнякі»6

У Польшчы беларуса асудзілі на 5 з паловай гадоў зняволення. Ён кіраваў групай, якая перапраўляла ў Еўропу тысячы мігрантаў5

Як змагацца з каларадскім жуком у лістападзе?2

Памёр Аляксандр Калядзенка

Памятаеце Зімоўскага? Ён паздзекаваўся з гібелі карвета «Меркурый»30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Флюгерны саюз кан’юнктуршчыкаў». Вядомы архітэктар заступіўся за аўтара «Быхаўскай мадонны», згадаўшы Радэна і Малевіча

«Флюгерны саюз кан’юнктуршчыкаў». Вядомы архітэктар заступіўся за аўтара «Быхаўскай мадонны», згадаўшы Радэна і Малевіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць