Грамадства3636

Літва ад заўтра адкрывае мяжу з Беларуссю

З 20 лістапада будуць адкрыты два раней закрытыя пункты пропуску «Меднікі» і «Салечнікі».

AP Photo Mindaugas Kulbis, File

У сераду на пасяджэнні ўрада Літвы вырашана раней, чым планавалася, адкрыць два напрыканцы кастрычніка закрытыя пункты памежнага кантролю з Беларуссю, паведамляе LRT.

Улічваючы прынятыя 18 лістапада гэтага года рашэнні Нацыянальнай камісіі бяспекі пра тое, што абставіны змяніліся і абмежаванні перасячэння дзяржаўнай мяжы, устаноўленыя 29 кастрычніка 2025 г., больш не з’яўляюцца неабходнымі для гарантавання ўнутранай бяспекі, мэтазгодна скасаваць абмежаванні, вызначаныя згаданай пастановай (…)», — на пасяджэнні сказаў міністр унутраных спраў Уладзіслаў Кандратовіч.

Як паведамлялася раней, такі крок ураду рэкамендавала разгледзець Нацыянальная камісія бяспекі (НКБ), якая правяла пасяджэнне ў аўторак.

Прэм’ер-міністр Інга Ругінене адзначыла, што калі сітуацыя з кантрабанднымі паветранымі шарамі, якія прылятаюць з Беларусі, зноў пагоршыцца, урад пакідае за сабой права аднавіць закрыццё мяжы.

Каментары36

  • Трэба сёння адрываць Беларусь ад pасейскай імперыі
    19.11.2025
    я Цалкам згодны з спадарамі Пазьняком і Трампам. Трэба сёння адрываць Беларусь ад pасейскай імперыі . На дадзены момант прыходзіцца адрываць разам з Лукашэнкам.
    Чаму ? Калі не стане на карце свету дзяржавы Беларусь, а стане чарговая калонія pасеі, то ніякай дэмакратыі , правоў чалавека, пакою не будзе ніколі. Бо ў pасейскіх імперыях ніколі дэмакратыі не было і не будзе. Бо pасея гэта Мангольская (К. Маркс) імперыя. У Мангольскіх імперыях дэмакратыі не можа быць нават тэарэтычна . I я ЦАЛКАМ Задаволены супрацоўніцтвам РБ з Краінамі НАТА
  • Ахахаха
    19.11.2025
    Во анекдот. Ці проста вецер у бок Вільні перастаў дзьмуць 😂
  • Страчаная магчымасць
    19.11.2025
    Чаму офіс Ціханоўскай, які знаходзіцца ў цесным кантакце з уладамі Літвы, не папрасіў каб хоць некалькі беларускіх палітвязняў абмянялі на адкрыццё мяжы?

    Санкцыі здымуць, а людзі так і застануцца сядзець у турме.

Цяпер чытаюць

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт25

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна і Расія абвясцілі рэжым спынення агню ў раёне Алешак з 27 кастрычніка3

Сотні беларусаў аформілі на сябе банкаўскія карткі, каб прадаць іх расійскім махлярам1

Акіян страчвае свае «трапічныя лясы». Прагнозы навукоўцаў невясёлыя

У Мінску гатовыя плаціць шэф-кухару 16,5 тысячы рублёў

Бацьку Меган Маркл абвінавацілі ў сэксуальным гвалце над дзецьмі. Яна не стала маўчаць2

У Ізраілі мяняецца цэнтр цяжару. Выхадцы з арабскіх краін пераважаюць над выхадцамі з Еўропы — гэта можа адбіцца і на палітыцы2

Зяленскі: Трохбаковая сустрэча Украіны, ЗША і Расіі мае адбыцца ў пачатку лістапада

Прышчэпкі ад грыпу можна зрабіць ужо амаль месяц, але вакцыны пакуль толькі расійскія1

Закрылі яшчэ адзін збор амаль на 2 мільёны даляраў для хворага дзіцяці1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт25

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць