Грамадства1010

Расіяне едуць у Беларусь на святы: браніраванне гатэляў падскочыла

Беларусь стала адным з галоўных фаварытаў расійскіх турыстаў для сустрэчы Новага года. Паводле інфармацыі Рэспубліканскага саюза турыстычных арганізацый, браніраванне гатэляў значна вырасла. На Беларусь прыпадае 35% усіх святочных браніраванняў расейцаў.

Попыт на гатэлі ў Беларусі ў навагоднія святы ў расійскіх турыстаў вырас на 36%. Асабліва запатрабаваныя сустрэча Новага года ў Мінску і экскурсіі па замках. Таксама ў лік самых папулярных гарадоў, апроч сталіцы, уваходзяць Гродна, Брэст, Віцебск і Магілёў.

«Краіна лідзіруе ў браніраваннях гасцініц сярод усіх замежных напрамкаў, яе доля складае 35% усіх браніраванняў, зробленых расіянамі на святы», — прыводзіць такія дадзеныя РСТА.

Часцей за ўсё для падарожжаў у Беларусь на Новы год турысты выбіраюць апартаменты (45%), а таксама атэлі без зорак (17%). Па 13% прыпадае на гасцініцы пяць і тры зоркі, 4% — чатыры зоркі, 2% — на хостэлы і 3% — на гасцявыя дамы, кемпінгі і глэмпінгі.

Каментары10

  • Янак
    24.11.2025
    калі мы хочам развіваць турызм, то Беларусь мусі быць непадобная на Расею. людзі едуць сюды каб паглядзець, адчуць, пакаштаваць і купіць нешта новае
  • Экскурсавод па Акрэсьціна
    24.11.2025
    Хатаскрайнікам – норм. Заробяць "капеечку" для дзетак.
  • А деньги у тебя на крокодилов есть?
    24.11.2025
    Роў з кракадзіламі, пшэцкое нашествие на форуме

Цяпер чытаюць

«Самы небяспечны — Пятрухін. А большасць — карысныя ідыёты». Адмін канала «Беларуская агентура» даў вялікае інтэрв'ю

«Самы небяспечны — Пятрухін. А большасць — карысныя ідыёты». Адмін канала «Беларуская агентура» даў вялікае інтэрв'ю

Усе навіны →
Усе навіны

Віцебскі вядучы, на якога данеслі за жарт на закрытым мерапрыемстве, расказаў, чым усё скончылася4

Севярынец: Ціханоўскі перайшоў чырвоную рысу. Не ганьбі мужчынаў і беларусаў. Вяртайся60

Былога супрацоўніка КДБ з польскім грамадзянствам асудзілі да 14 гадоў9

Вызначыўся супернік зборнай Беларусі ў стыкавым матчы Лігі нацый5

19‑гадовы берасцеец Андрэй ліквідаваны пад Курдзюмаўкай22

Украіна нанесла ўдар па штабе арміі ў Бярдзянску. Загінулі сямёра вайскоўцаў, у тым ліку сын генерала3

Выжыць на 1500 рублёў? Некаторыя мінчане кажуць, што гэта рэальна11

Эстонія з 1 снежня закрывае мяжу з Расіяй4

У Мінску прадаюць «Жыгулі» з маторам на 300 сіл2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Самы небяспечны — Пятрухін. А большасць — карысныя ідыёты». Адмін канала «Беларуская агентура» даў вялікае інтэрв'ю

«Самы небяспечны — Пятрухін. А большасць — карысныя ідыёты». Адмін канала «Беларуская агентура» даў вялікае інтэрв'ю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць