Літаратура22

«Дзікае паляванне» для зумераў: новая кніга Макара прымушае ўспомніць Караткевіча

25‑гадовы пісьменнік Макар, натхнёны поспехам сваёй першай кнігі «Апошняе пакаленне», вырашыў не спыняцца і напісаў другую. Яна называецца «Ніці» і кардынальна адрозніваецца ад папярэдняй, піша Зося Лугавая.

Падзеі ў «Ніцях» адбываюцца быццам у сучаснай Беларусі, але там няма ні кропелькі сучаснай палітыкі. Жыхары вёскі, дзе адбываецца дзеянне кнігі, жывуць сваім жыццём і мала кантактуюць са знешнім светам, больш прыгадваюць савецкі перыяд ды разважаюць пра тое, як ім удалося захаваць сябе і свае звычкі ў часы СССР, чым хоць нешта з падзей 90‑х альбо 2000-х. 

«…Розныя быліка то людзі. Хтосьці хацеўка ў Савецкі Саюз, хтосьці не, а хтосьці хацеўка, каб былака Беларусь. Ва ўсіх свае то жаданні быліка. Людзі ўсе розныя, таму цяжка адказацька на ваша пытанне то. Можна для чаго заўгодна знайсціка падмацаванне то». 

Па сюжэце малады хлопец Антон, выпускнік педа, едзе адпрацоўваць размеркаванне ў вёску. Вучыўся ён даволі слаба, таму аказаўся пры канцы спіса на размеркаванне і, нягледзячы на мінскую прапіску, выпраўляецца ў вёску Крупа працаваць настаўнікам гісторыі. У вёсцы ён нудзіцца, але роўна да таго моманту, пакуль не трапляе на нейкую дзіўную мясцовую цырымонію. Абрад яго і пужае, і вабіць. Мясцовыя нічога не тлумачаць. Таму малады спецыяліст вырашае разблытаць таямніцу самастойна. 

«Вы, гарадскія то, зашмат то думаецека то па праўдзе, лепей яно то, ведаешка, калі жыць, як адчуваешка… Ты ж не думаешка, калі крокі робішка? Яны ж то самі неяк там то ідуцька, так? Ну вось і жыцька то трэба так…»

Макару 25, ён гарадскі хлопец, таму цікава назіраць, якой у яго атрымліваецца вёска. У вёсцы, як ён сам прызнаецца, ён ніколі доўга не жыў. Таму вёска Крупа — гэта зборныя ўяўленні аўтара з аповедаў сяброў, СМІ і асабістых уражанняў. Вёска выйшла крыху кардонная, але адчуваецца пяшчота і павага. Нейкае такое акуратна-паважлівае стаўленне добра выхаванага хлопчыка да вясковага жыцця. Сярод фішачак кнігі: прыдуманая мясцовая гаворка, якой аўтар даволі ўпэўнена трымаецца да самага канца. 

Гэта не зусім дэтэктыў, але загадка ў кнізе ёсць. Як і разгадка напрыканцы. Гэта такое «Дзікае паляванне» для зумераў. Не трэба тут шукаць глыбокай сувязі з Караткевічам, яе няма, але аналогія просіцца: гарадскі «выгнанец» прыязджае ў сельскую мясцовасць, нудзіцца і грэбуе, але паступова пранікаецца спачуваннем і нават цікаўнасцю да мясцовага жыцця. Хіба што кахання ў яго не здараецца, затое будуць камічныя падазрэнні.

Ёсць таксама прагрэў аўдыторыі, буктрэйлеры, а гэтым разам нават музычны трэк ад Настассі Рыдлеўскай. 

Макар. Ніці. — Варшава: Янушкевіч, 2025

Каментары2

  • Клод
    30.11.2025
    Папераджаць трэба. Падумаў пра іншага Макара і з заслона зваліўся ад здзіўлення
  • Gorliwy Litwin
    01.12.2025
    Дык быценькала жаж ужо рэцэнзійка тутака на НН, мала чым адрозная, месяц тамука:

    https://nashaniva.com/379544

    А цяперака во ізноў чамусь. І тады ён быценькаў Макар Валынкін, а цяперака во проста Макар. Гэта што, ціпака як Зянон? Так моцна вырасліка аўтарытэт ды піетэт? Да ступені лапідарнасці?

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць