Моды8484

Жасмін з Адэсы вырашыла стварыць у Беларусі брэнд галаўных убораў для мусульманак. І атрымала хвалю нянавісці

Пра сваю ідэю Жасмін Такха распавяла ў Threads. Дзяўчына-мусульманка напісала, што тры месяцы таму пераехала з Адэсы ў Мінск і цяпер плануе развіваць свой бізнэс. Жасмін цікавіцца модай, таму хоча стварыць у Беларусі брэнд галаўных убораў для мусульманак. Скончыла допіс яна фразай: «Усім асалям алейкум». І пачалося.

Допіс сабраў ужо пад дзве тысячы каментароў. І многія з іх агрэсіўныя. Часцей за ўсё дзяўчыне ў грубай форме раілі ехаць у мусульманскія краіны — у першую чаргу ў Афганістан.

«Прывозячы да нас галаўныя ўборы для мусульман, не забывайце, што Беларусь — гэта радзіма яўрэяў», — напісала адна з каментатарак і набрала 2400 лайкаў.

«І да РБ дабраліся са сваімі анучамі, але тут гэтая гісторыя не пройдзе, тут цывілізаванае сучаснае грамадства», — абурылася іншая і атрымала 1300 лайкаў у падтрымку свайго меркавання.

У каментарах нагадвалі таксама, што татары, якія таксама мусульмане, ў Беларусі выглядалі інакш.

Яшчэ адна жанчына адзначыла, што «можа, Беларусь і гасцінная, але не сляпая, і цудоўна бачыць, што робяць мусульмане ў ЕС», — з ёй пагадзілася 1200 чалавек.

Іншая патрабуе не чапаць Беларусі: «У нас праваслаўныя і каталікі. Але гэта людзі, якія больш за адэкватныя. Больш за тое, мы не губляем здаровага сэнсу і жывём з Богам у душы, а не напаказ. Я першая выйду супраць вас! Я карэнная беларуска і маё права не аддаваць вам сваю краіну! Марш у ісламскія краіны!»

«Скажыце потым адрас крамы, паспрабую побач з вамі адкрыць лаўку са свінінай на паліцах».

«Чамадан, вакзал, Афганістан».

Некаторыя не стрымліваліся ў выразах і называлі жанчын у хіджабах «заматашкамі».

У каментары прыйшла нават беларуская дызайнерка Вольга Новік, стваральніца брэнду Ton-in-ton: «Мы не мусульманская краіна. Не трэба тут мусульманства насаджаць. Хочаце быць дызайнеркай, хочаце быць беларускай — мы не супраць. Мы рады ўсім, незалежна ад этнічнага паходжання. Беларусы талерантныя. Аднак паважайце і развівайце нашу культуру, нашы традыцыі і наш фэшн як беларускі фэшн».

Але многія абаранялі дзяўчыну ў каментарах і пісалі, што ў шоку ад такой неталерантнасці беларусаў.

«А кажуць, беларусы добрая нацыя, чытаю каменты і ў шоку ад агрэсіі, — напісала адна з жанчын. — Я беларуска. Я супраць расавай і нацыянальнай варажнечы.

У кожнага з нас ёсць свае страхі і межы, я таксама не заўсёды адчуваю сябе спакойна побач з мужчынамі з некаторых культур. Але гэта не нагода выліваць усю гэтую трывогу на канкрэтную дзяўчыну. Яна нікому не навязвае сваю культуру, проста спрабуе працаваць. Яе бізнэс, магчыма, не стане папулярным у нас, і гэта нармальна. Ненармальна тое, што адбываецца ў каментарах».

Сама ж Жасмін спрабуе не губляць аптымізму. Яна напісала, што ўсё думала, як прыцягнуць увагу новых падпісчыкаў, мусульманак Беларусі — прыдумвала сцэнарыі для рылсаў, як лепш зняць, дзе святло паставіць…

Але адзін допіс у Threads дапамог ёй стаць мінскай знакамітасцю.

Каментары84

  • Ник
    27.11.2025
    Этого [Рэд. Выдалена] в Беларуси ещё не хватало

    [Зрэдагавана]
  • Генри Липник
    27.11.2025
    Ох уж эти беларусы: с одной стороны радует что семитские корни не забываются, а с другой - согласие с ордынской символикой эрэфии, разве чем то отличается от муслимской Афганистана?
  • бабруйчанін
    27.11.2025
    З Адэсы памятаю 11 год таму таксама у хустачке " мусульманку Амину " Акуеву ( Наташу Нікіфарову) ціпа чачэнку
    Мабыць гэта таксама хайпуе ? Адэса спецыфічнае места

Цяпер чытаюць

Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі30

Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна заявіла пра паражэнне найбуйнейшага дэсантнага карабля Расіі каля Новарасійска. Чым ён адметны4

Афіцыйна стварылі Акадэмію інтэлектуальных тэхналогій. Чаму і як там будуць вучыць?2

У Смалявічах затапіла цэнтр горада. Камунальнікі вінавацяць вільготныя сурвэткі3

Гомельскаму чыноўніку давялося ўнікаць у праблему в'етнамскіх свіней

Японія запатрабавала змяніць новую карту свету, за якую прагаласавала ААН10

Ва Узбекістане вырашылі падкарэктаваць алфавіт. У ім стане больш літар8

Беларуса ў Расіі асудзілі на 25 гадоў за падрыхтоўку дыверсіі ў Новарасійску1

У Мінску пасля маштабнай рэнавацыі адкрыўся Палац шлюбаў на Камуністычнай ФОТЫ6

Дзмітрый Баскаў узначаліў назіральную раду хакейнага клуба «Дынама-Мінск»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі30

Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць