Грамадства22

Удзельнікі гурта Litesound выехалі з хатняй хіміі і скарылі журы на конкурсе талентаў у Літве

«Мы тут з нашай маці, але наш бацька да гэтага часу не вызвалены».

Гурт Litesound, які прадстаўляў Беларусь на Еўрабачанні ў 2012 годзе, выступіў на конкурсе талентаў у Літве. Хлопцы выканалі адну з найлепшых песень ХХ стагоддзя — Imagine Джона Ленана. Браты Каракіны зачаравалі членаў камісіі і, магчыма, трапяць у фінал, піша TV3.lt

«Хоць мы і знаходзімся ў Літве, нам даводзіцца быць вельмі асцярожнымі ў сваіх словах. Мы тут з нашай маці, але наш бацька да гэтага часу не вызвалены», — сказаў Уладзімір Каракін, адзін з салістаў.

У сакавіку 2023 года братоў Каракіных і іх бацькоў адправілi на хатнюю хімію па ч. 1 ст. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, груба парушаючых грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і ч. 2 ст. 295 КК (Незаконныя дзеянні ў адносінах да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў, да сямі гадоў пазбаўлення волі).

Музыкантам і іх маці прызначылі два з паловай гады, а бацьку — тры гады. У СІЗА ў Каракіна-старэйшага здарыўся інсульт, з таго часу ён знаходзіўся дома. Астатнія члены сям’і да прысуду ўтрымліваліся ў СІЗА на Валадарскага.

Каментары2

  • БССР
    27.11.2025
    Экспартуем рускамірны шлак ва ўсе краіны, since forever! Суседзі, налятай!
  • вожык
    27.11.2025
    нідзе ня бачыў пакуль што ад іх выбачэньняў за" калгасную беларускую мову", ня кожная ахвяра лукашэнкі мой сябар

«Дзіяна выпіла шэсць бляшанак энергетыку і папрасілася за руль». Дэталі катастрофы ў Вілейскім раёне, дзе загінула трое маладзёнаў7

«Дзіяна выпіла шэсць бляшанак энергетыку і папрасілася за руль». Дэталі катастрофы ў Вілейскім раёне, дзе загінула трое маладзёнаў

Усе навіны →
Усе навіны

КДБ запусціў новы бот у тэлеграме для вярбоўкі беларусаў за мяжой. Прапануюць расклейваць улёткі, фатаграфаваць аб'екты і «нешта іншае»15

Загінуў гендырэктар Данецкай чыгункі1

Калісьці абыгрывалі БАТЭ, а цяпер гуляюць без заробкаў. Як жывуць «Крумкачы»2

Пенсіянер ужо 22 гады выплачвае кампенсацыю п’янаму раварысту, якога збіла ягоная дачка. Стаміўся і просіць Лукашэнку ўмяшацца12

Двое 17‑гадовых і 16‑цігадовы загінулі ў начной аварыі ў Лельчыцкім раёне3

Што адбываецца ў Польшчы: «дзяржаўны пераварот» ці «аднаўленне вяршэнства права»22

Прэзідэнт Польшчы выступіў са зваротам пасля спробы «захопу» Трыбунала8

Жанчыны ўсё часцей адмаўляюцца ад альфа-самцоў29

Навукоўцы не давалі павукам спаць. Наступнай ноччу тыя пачалі «адсыпацца» амаль як людзі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дзіяна выпіла шэсць бляшанак энергетыку і папрасілася за руль». Дэталі катастрофы ў Вілейскім раёне, дзе загінула трое маладзёнаў7

«Дзіяна выпіла шэсць бляшанак энергетыку і папрасілася за руль». Дэталі катастрофы ў Вілейскім раёне, дзе загінула трое маладзёнаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць