Улады Латвіі разглядаюць магчымасць дэмантажу чыгуначных пуцей, якія вядуць у Расію, паведамляе LSM. Пра гэта заявіў прэзідэнт краіны Эдгарс Рынкевічс па выніках сустрэчы з прэм’еркай Эвікай Сіліняй.

Да канца года ўрад рыхтуе ацэнку наступстваў такога кроку разам з Нацыянальнымі ўзброенымі сіламі. Дэмантаж чыгункі можа стаць мерай па ўмацаванні бяспекі і абароны, аднак рашэнне будзе прымацца толькі пасля ацэнкі сацыяльна-эканамічных наступстваў і часу, неабходнага на работы.
Прэм’ерка Сіліня адзначыла, што пытанне трэба абмяркоўваць каардынавана з Літвой, Эстоніяй, Фінляндыяй і Польшчай, бо дзеянні на ўсходняй мяжы павінны быць узгодненыя з саюзнікамі.
Латвійскія вайскоўцы прапанавалі разабраць рэйкі бліжэй да Расіі як меру контрмабільнасці ў выпадку нападу. Міністэрствам транспарту, МУС і іншым структурам даручылі ацаніць магчымыя наступствы, канкрэтных тэрмінаў работ пакуль няма.
Міністр унутраных спраў Латвіі Рыхард Казлоўскіс адзначыў, што пакуль чыгунка яшчэ выкарыстоўваецца для грузаперавозак, але ў выпадку пагрозы давядзецца дзейнічаць неадкладна.
Былы міністр абароны Латвіі Арціс Пабрыкс заявіў, што «рэйкі трэба было зносіць яшчэ ўчора», бо Расія можа выкарыстоўваць іх у ваенных мэтах і для абыходу санкцый. Ён параўнаў пярэчанні адносна дэмантажу з аргументамі Еўропы пра закупку расійскіх энергарэсурсаў, нагадваючы, што краіны Балтыі адмовіліся ад расійскага газу без катастрофы для эканомікі.
Цяпер чытаюць
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары