Культура

На Глыбоччыне выпадкова адшукалі яшчэ адну працу Язэпа Драздовіча

У касцёле Найсвяцейшай Дзевы Марыі Ласкавай у вёсцы Задарожжа зроблена адкрыццё, якое дадае новы штрых да біяграфіі легендарнага беларускага мастака. Аказалася, што знакаміты «дзядзька Язэп» займаўся не толькі стварэннем уласных карцін і дываноў, але і рэстаўрацыяй сакральнага жывапісу.

Абраз пад шатай пасля рэстаўрацыі. Фота: фэйсбук Змітра Моніча

Гісторыя знаходкі пачалася летась падчас пілігрымкі Росіца — Будслаў. Даследчык Зміцер Моніч, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела старажытнабеларускага мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея, звярнуў увагу на абраз «Святы Францішак і Хрыстос», які вісеў высока на калоне мясцовага храма. Нягледзячы на адлегласць, стыль выканання падаўся яму вельмі знаёмым.

JD і «абраз перамалёван»

Абраз у інтэр'еры задарожскага касцёла. Фота: фэйсбук Змітра Моніча
Абраз да рэстаўрацыі. Фота: фэйсбук Змітра Моніча

Першае, што кінулася ў вочы даследчыку — гэта колеравая гама і манера пісьма. Металічныя шаты на плашчы Хрыста былі пафарбаваны ў нетыповы для кананічнай іканаграфіі, але ўлюбёны Драздовічам салатава-зялёны колер. Таксама на аўтарства «вечнага вандроўніка» паказваў наіўны малюнак галавы Езуса з характэрным высокім ілбом.

Подпіс Язэпа Драздовіча ў правым ніжнім куце палатна. Фота: фэйсбук Змітра Моніча

Здагадкі пацвердзіліся пасля таго, як абраз знялі для дэталёвага вывучэння. У правым ніжнім куце знайшоўся надпіс, які расставіў усе кропкі над «і»: «pro Restaŭracija J D. u 1925 h.». Ініцыялы «J. D.» бясспрэчна паказваюць на Язэпа Драздовіча (беларускай лацінкай: Jazep Drazdovič).

Надпіс Драздовіча, які быў схаваны пад шатай: «абраз перамалёваны 1925». Фота: фэйсбук Змітра Моніча

Яшчэ адно пацвярджэнне знайшлося пад металічным акладам. На выяве пярсцёнка святога Францішка адкрыўся надпіс чорнай фарбай: «абраз перамалёван 1925 г.».

Гэта стала адкрыццём, бо раней у навуковай літаратуры не сустракалася звестак пра тое, што Драздовіч займаўся кансервацыяй і панаўленнем чужых твораў.

Язэп Драздовіч працаваў настаўнікам

Дата рэстаўрацыі — 1925 год — ідэальна кладзецца ў біяграфію мастака. Менавіта ў гэты час Драздовіч працаваў настаўнікам малявання ў Глыбокім, недалёка ад Задарожжа.

Пробашчам касцёла ў тыя гады быў ксёндз Францішак Рамейка (часам яго прозвішча пішуць як Рамэйка) — актыўны дзеяч беларускага руху, які ўводзіў родную мову ў набажэнствы (і сваяк выбітнага сучаснага беларускага грамадскага дзеяча і аўтара Кастуся Шыталя). Любоў да беларушчыны і народнай культуры зблізіла святара з мастаком, што і прывяло да замовы на аднаўленне алтарнага абраза.

Язэп Драздовіч істотна змяніў абраз

Абраз быў перавезены ў Мінск для рэстаўрацыі і даследаванняў. Рэнтгенаграма паказала, што пад слоем 1925 года хаваецца больш старажытны і прафесійны жывапіс, верагодна, XVIII стагоддзя.

Абраз без шатаў да рэстаўрацыі. Фота: фэйсбук Змітра Моніча

Цікавая дэталь: у версіі Драздовіча рана ад дзіды на целе Хрыста знаходзілася з левага боку, што супярэчыць традыцыі. Тэхналагічныя даследаванні пацвердзілі, што на арыгінальным ніжнім слоі невядомы мастак XVIII стагоддзя выявіў рану правільна — справа.

Абраз пасля рэстаўрацыі. Фота: фэйсбук Змітра Моніч

Перад рэстаўратарамі паўстала дылема: адкрываць якасны жывапіс XVIII стагоддзя ці пакінуць працу Драздовіча? Было прынята рашэнне захаваць слой 1925 года.

Па-першае, Драздовіч наносіў фарбы без прамежкавага грунта, што рабіла расслаенне тэхнічна рызыкоўным. Па-другое, праца Драздовіча ўжо сама па сабе мае вялікую мемарыяльную і гістарычную каштоўнасць для беларускай культуры.

Рэдкі сюжэт: «Святы Францішак спаталяе смагу з боку Хрыстовага»

Сюжэт абраза таксама аказаўся няпростым. Гэта не проста абдымкі, а рэдкая іканаграфія «Святы Францішак спаталяе смагу з боку Хрыстовага». Зміцер Моніч знайшоў аналаг гэтага сюжэта ў Італіі — алтарнае палатно пачатку XVI стагоддзя ў кляштары капуцынаў Монтэказале. Сюжэт сімвалізуе вяртанне да вытокаў духоўнасці і спажыванне «Вады жывой».

Каментары

Цяпер чытаюць

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»18

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

Гранітныя пліты, крыжы, агароджы. Сям'я знайшла ў лесе могілкі хатніх жывёл13

На будынку Ліцэя БДУ павесілі банэр з забітым кадэбістам Нірванай, а вучняў адвезлі на яго магілу63

Прэс-сакратарка Трампа, якая прапрацавала ўсяго пяць дзён, апублікавала яго сакрэтны праект13

Да блогера, які расказаў на YouTube пра працу ў анлайн-казіно, прыходзілі ГУБАЗіК з АМАПам2

Севярынец робіць поўную перазагрузку БХД: з празрыстымі выбарамі і прымірэннем. Хто будзе ўдзельнічаць, а хто не?40

NYT апісала пасланне Трампа Зяленскаму на перамовах у Осла8

«Маляваў сукамернікам вельмі мілых мульцяшных коцікаў, зайчыкаў і вожыкаў». Дзядок расказаў, як сядзеў у адной камеры са смяротнікам Скрундзікам1

У Варшаве памёр Ян Памедор Рэуцкі5

Як клан Лукашэнкі атрымаў долю ў беларускім Wildberries і мільённыя дывідэнды8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»18

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць