Грамадства11

Аляксандра Здаравеннава з Рэчыцы за «здраду дзяржаве» асудзілі да 10 гадоў калоніі і буйнога штрафу

У Гродзенскім абласным судзе 15 снежня вынеслі прысуд 46‑гадоваму палітзняволенаму актывісту з Рэчыцы Аляксандру (Алесю) Здаравеннаву. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 356 (здрада дзяржаве) і арт. 361‑4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). У выніку яму прызначылі дзесяць гадоў калоніі і штраф 500 базавых (21 тысяча рублёў), піша «Вясна».

У 2020‑2021 гадах Алеся два разы прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці за ўдзел у пратэстах і сцяг у двары прыватнага дома. Пасля 2021 года Алесь некалькі разоў выязджаў у Літву і Польшчу.

Актывіста затрымалі напрыканцы сакавіка на мяжы з Літвой. Спачатку ў яго знайшлі «экстрэмізм» у тэлефоне і асудзілі да адміністрацыйнага арышту паводле арт. 19.11 КаАП. Потым Алесь апынуўся ў СІЗА па абвінавачанні ў палітычна матываваным крымінальным артыкуле.

Праз некалькі дзён пасля гэтага ў Мінску быў затрыманы брат Алеся — Вадзім. Першапачаткова яму інкрымінавалі «абразу Лукашэнкі», яму далі два гады турмы.

Цяпер Алесь Здаравеннаў утрымліваецца ў гомельскім СІЗА № 3.

Каментары1

  • Поцык
    15.12.2025
    Ну ничего, потом обменяют на какую-нибудь плюшку для Луки, чтобы зеноновцам было за что Трампа похвалить.

Цяпер чытаюць

Што кажуць Мацкевіч, Карпаў, Чарняўская і іншыя пра прэс-канферэнцыю Бабарыкі і Калеснікавай28

Што кажуць Мацкевіч, Карпаў, Чарняўская і іншыя пра прэс-канферэнцыю Бабарыкі і Калеснікавай

Усе навіны →
Усе навіны

Запрацавала гарачая лінія па пытаннях вызваленых палітвязняў

Інжынера, які запускаў трэцюю лінію мінскага метро, асудзілі за «Гаюна»4

На выбарах прэзідэнта Чылі перамог ультракансерватар, які перамог кандыдатку ад камуністаў4

Рыбакоў распавёў, чаго хочуць амерыканцы ад Беларусі7

У Мінску адкрываецца візавы цэнтр Кіпра1

Мільярдэр ахвяраваў $100 тысяч мужчыну, які абяззброіў стралка ў Сіднеі5

Пацанскі рэп на верш Максіма Танка і гангстарскі нуар ад Петруся Броўкі. Блогер ажывіў беларускую класіку з дапамогай нейрасетак3

Целы галівудскага рэжысёра Роба Райнера і яго жонкі знойдзеныя ў іх доме ў Лос-Анджэлесе

Асноўнае, што расказаў Бабарыка на першай прэс-канферэнцыі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што кажуць Мацкевіч, Карпаў, Чарняўская і іншыя пра прэс-канферэнцыю Бабарыкі і Калеснікавай28

Што кажуць Мацкевіч, Карпаў, Чарняўская і іншыя пра прэс-канферэнцыю Бабарыкі і Калеснікавай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць