Культура11

У Нью-Ёрку прэзентавалі чарговы нумар альманаха «Беларус», гэтым разам самы рэкордны па аб'ёме і аўтарах

13 снежня ў грамадскай зале сабора св. Кірылы Тураўскага ў Брукліне (Нью-Ёрк) адбылася прэзентацыя новага, ужо дзевятнаццатага, выпуску літаратурнага альманаха беларускіх пісьменнікаў замежжа «Беларус».

Тут і далей фоты Наталлі Гардзіенка

Сёлетні выпуск атрымаўся, здаецца, рэкордным па колькасці аўтараў і аб’ёме. У прэзэнтацыі бралі ўдзел 8 з 27 аўтараў гэтага выдання, піша даследчыца беларускай эміграцыі Наталля Гардзіенка.

Адзін з іх — Сяржук Сокалаў-Воюш — быў вядоўцам імпрэзы. Іншы — Віктар Едзіновіч — згадваў пра малавядомыя старонкі Другой сусветнай.

Віталь Зайка і Сяржук Сокалаў-Воюш

Віталь Зайка рэпрэзентаваў сямейную гісторыю з адным вельмі цікавым вобразам, які запомніўся найболей, — тая частка цвіка, якая ў сцяне, і на якой фактычна ўсё трымаецца.

Пры канцы прэзентацыі з гэтай часткай цвіка Ганна Шарко параўнала выдаўца самога альманаха Марата Клакоцкага, на якім сапраўды трымаецца цягам ужо амаль двух дзесяцігоддзяў «Беларус».

Таццяна Заміроўская казала пра пусты Менск пачатку нулявых, а таксама сфармулявала назву адметнай з'явы эміграцыйнага жыцця апошніх гадоў — калі выгнанцы не могуць развітацца ў рэальнасьці са сваякамі ці сябрамі, што паміраюць у Беларусі, а могуць гэта рабіць ці праз віртуальны ўдзел у памінальных сустрэчах, ці праз зробленыя на пахаваннях фотарэпартажы. Вось гэткія «лічбавыя пахаванні» — адзнака нашага часу, пра якую складана не думаць.

Зянон Пазняк і Сяржук Сокалаў-Воюш

Зянон Пазняк прадставіў дзве п’есы для дзяцей розных узростаў, якія могуць быць пастаўленыя нават у школьных тэатрах.

Ягоны аднафамілец Алекс Пазняк у сваіх апавяданнях уздымаў адвечныя, але й такія актуальныя пасля 2020 года пытанні ці магчыма й варта адказваць злом на зло, як рэагаваць на гвалт.

Галіна Пазняк прэзентавала свае ўспаміны пра падзеі ў Менску ў канцы 1980‑х — першай палове 1990-х, а таксама пра жыццё ў эміграцыі ў Польшчы і ЗША.

Яшчэ адны ўспаміны традыцыйна апублікавала ў альманаху Валянціна Якімовіч. Яны прысвечаныя Алесю Пушкіну і таксама датычаць жыцця ў Менску ў 1990-х.

Сяржук Сокалаў-Воюш, Марат Клакоцкі і Ганна Шарко

На прэзэнтацыі былі цікавыя размовы, пра неабходнасьць ушанавання сучасных герояў, пра незнішчальнасць беларусаў, пра рэвалюцыі і мірны пратэст і іншае. У часе імпрэзы адбылося таксама адкрыццё дзвюх выстаў: фатаграфій, зробленых Зянонам Пазняком, і карцін Валянціны Якімовіч.

Каментары1

  • Цікава
    15.12.2025
    Зянон Пазняк прадставіў дзве п’есы для дзяцей розных узростаў, якія могуць быць пастаўленыя нават у школьных тэатрах./
    Напэўна гэта п'есы "Грааль" і "Кветка шчасця"?

Цяпер чытаюць

Міністр культуры выцягнуў у эфір чарговага Астапа Бэндара. І гэта стала апошняй кропляй: супраць гэтага фермера-хвалька выступіла сям’я18

Міністр культуры выцягнуў у эфір чарговага Астапа Бэндара. І гэта стала апошняй кропляй: супраць гэтага фермера-хвалька выступіла сям’я

Усе навіны →
Усе навіны

Гурскі і Губараў закрываюць бізнэс у Польшчы1

У Вільні пройдзе прэзентацыя кнігі пра беларусаў у Літве8

Беларуска дайшла да паўфінала расійскага «Голаса»

Чацвёртую лінію мінскага метро павядуць у Дражню. А «Сляпянка» і «Даўгабродская» змянілі сваё месца5

Як за пяць гадоў змяніліся цэны на бытавую хімію

У Мінску заўважылі рэдкую качку, якую назвалі ў гонар кітайскіх вяльмож1

Папа Леў XIV адказаў Трампу7

Слюнькін распавёў, як Орбан прыехаў падтрымаць Лукашэнку ў 2020‑м і атрымаў ад Лукашэнкі прароцкі падарунак5

У элітнай вёсцы Лапаравічы пад Мінскам прадаюць дом за $2,1 мільёна. Бонусам зорныя суседзі — Домрачава і Глеб3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міністр культуры выцягнуў у эфір чарговага Астапа Бэндара. І гэта стала апошняй кропляй: супраць гэтага фермера-хвалька выступіла сям’я18

Міністр культуры выцягнуў у эфір чарговага Астапа Бэндара. І гэта стала апошняй кропляй: супраць гэтага фермера-хвалька выступіла сям’я

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць