Грамадства

У Мастоўскім раёне шматдзетная маці набыла пад жыллё закінуты дзіцячы лагер

Шматдзетная маці набыла на аўкцыёне закінуты дзіцячы аздараўленчы летнік у Гродзенскай вобласці, каб пераехаць туды жыць разам са сваёй сям’ёй, піша Telegraf.news.

Гаворка ідзе пра спартыўна-аздараўленчы лагер «Алімпіец», узведзены яшчэ ў 1960‑я гады і размешчаны ў вёсцы Дашкаўцы Мастоўскага раёна, на беразе Нёмана.

Таргі выклікалі немалую зацікаўленасць, бо стартавая цана комплексу складала ўсяго 210 рублёў. У аўкцыёне ўдзельнічалі сем прэтэндэнтаў, а падчас двухгадзінных электронных таргоў кошт вырас амаль у 40 разоў — да 8300 рублёў.

У выніку пераможцай стала шматдзетная маці, якая плануе перавесці памяшканні летніка ў жылы фонд і абсталяваць там дом для сваёй сям’і. Умовы аўкцыёну гэта дазваляюць, як і вядзенне асабістай падсобнай гаспадаркі. Акрамя таго, жанчына атрымае ў доўгатэрміновую арэнду тэрмінам на 50 гадоў зямельны надзел плошчай 1,5 гектара.

Комплекс будынкаў агульнай плошчай каля 400 квадратных метраў знаходзіцца ў маляўнічым месцы — каля зліцця рэк Нёман, Зазулька і Ельня, побач таксама ёсць два возеры. Былы летнік размешчаны за 76 кіламетраў ад Гродна і прыкладна за 230 кіламетраў ад Мінска.

Каментары

Цяпер чытаюць

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы28

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Усе навіны →
Усе навіны

Рыта Дакота спрачаецца з былым мужам за аліменты 745 даляраў6

У ЗША парады ChatGPT прывялі да смерці жанчыны. Яе сваякі падалі на OpenAI ў суд1

Падчас фестывалю Pradmova ў Празе будзе працаваць выстава малюнкаў палітвязняў

У Брэсце мужчына забіў нажом жонку і цешчу3

Кіроўца аўтобуса Мінск — Вільня спрабаваў правезці 25 тысяч еўра ў трусах6

У цэнтры Гомеля знеслі даўгабуд, які за 13 гадоў так нічым і не стаў1

Колькасць ахвяр чыгуначнай катастрофы ў Іспаніі павялічылася да 64‑х чалавек1

Украіна замест НПЗ пачала атакаваць металургічныя заводы Расіі4

Сын міністра Кубракова стаў начальнікам Цэнтральнага РУУС Мінска. Маёр, але будзе кіраваць палкоўнікамі16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы28

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць