Грамадства22

Чаму неба над «Мінск-Светам» дзіўна зіхаціць? ВІДЭА

Гэта не прышэльцы. Не паднябесны рэйв. І не масавая галюцынацыя. Неба над «Мінск-Светам» час ад часу сапраўды пранізваюць з дзясятак лазерных прамянёў. Самых розных колераў.

Уся справа ў тым, што на галоўнай вежы Міжнароднага фінансавага цэнтра манціруюць і тэстуюць тую самую ўстаноўку, якая павінна «біць у неба на 10 кіламетраў», піша Onliner.by.

Упершыню пра тое, што на галоўным хмарачосе краіны з’явіцца магутнае лазернае абсталяванне, мы даведаліся ў ліпені гэтага года.

«Гэта вельмі магутная сістэма, якая дазволіць ствараць сапраўднае светлавое шоу. Вядома, прадстаўленні будуць адбывацца не кожны дзень, а ў значныя святы. Лазерную праекцыю будзе відаць з розных пунктаў Беларусі. Зразумела, што ўстаноўка і запуск такога абсталявання — гэта не самадзейнасць, яна ажыццяўляецца толькі з дазволу спецыяльных службаў, у тым ліку авіяцыйных», — тлумачыў дырэктар «Дана Астра» Петар Петраў.

@19mix86 Лазерная проекция на МФЦ в Минск-Мир #минск #минскмир #мфц #minsk #belarus ♬ lovely - moiseslyricsss

І вось «лазерныя мячы» занялі свае месцы. А ў сацыяльных сетках пачалі з’яўляцца інтрыгуючыя ролікі. І калі адны аўтары адразу распазналі прычыну нябеснага ззяння, то іншыя ніяк не маглі зразумець, адкуль яно. Былі і тыя каментатары, хто адкрыта жартаваў: «Чувак, ты зняў першае відэа з НЛА ў добрай якасці».

«Гэта далёка не ўсе магчымасці сістэмы. Зараз ідзе працэс наладкі абсталявання. Будзе вельмі прыгожа», — распавёў апошнія навіны з «паднябесся» Петар Петраў і падзяліўся відэа, знятымі з даху Міжнароднага фінансавага цэнтра.

Лазерныя праекцыі — далёка не адзіная фішка пятага бізнес-квартала. Фасады вышынных будынкаў таксама будуць «жывымі»: дзякуючы спецыяльнай мультымедыйнай сістэме на іх будуць з’яўляцца розныя выявы, у тым ліку тыя, што будуць «пераплываць» з аднаго будынка на другі.

Каментары2

  • дочка Максима Дизайнера
    15.12.2025
    ваў
  • ●
    15.12.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Добраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй31

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць