Свет11

У Казахстане затрымалі святара, які крытыкаваў РПЦ. Яму інкрымінуюць захоўванне і ўжыванне наркотыкаў

У ноч на 13 лютага ў Алматы супрацоўнікі праваахоўных органаў Казахстана затрымалі былога іераманаха Астанайскай і Алмацінскай епархіі РПЦ Іакава (Уладзіміра) Варанцова. Пра гэта «Агенцтву» паведаміў яго адвакат Галым Нурпеісаў.

Фота: сацсеткі

Зараз з Варанцовым «праводзяцца працэдуры дасудовага следства», удакладніла выданне.

У Дэпартаменце паліцыі Алматы расказалі, што ў святара знайшлі «парашкападобныя рэчывы», а сам Варанцоў ужываў наркотыкі. Па словах Нурпеісава, яму інкрымінуюць немедыцынскае спажыванне наркатычных сродкаў.

Варанцоў нарадзіўся ў Казахстане і да 2023 года служыў у Рускай праваслаўнай царкве ў Казахстане. Ён выступіў з крытыкай паўнамаштабнага ўварвання ва Украіну, пасля чаго яго пазбавілі сану.

Пасля гэтага Варанцоў паведаміў, што збіраецца стварыць у Казахстане незалежную ад РПЦ праваслаўную царкву, аднак мясцовыя ўлады адмовіліся рэгістраваць прыход.

Каментары1

  • как бэ
    13.02.2026
    Ну, и как бэ, власти Казахстана проще скормить критика РПЦ Москвы и Москве, чем пристраивать, на своей территории, 1.5 миллиона убийц, грабителей, насильников из так называемой Армии России, прошедших огонь, воду и газовые трубы на фронтах Украины в Украине.

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

ЕС не дасць Украіне дадатковых грошай да выканання абяцаных рэформаў4

Класкоўскі: На гандаль людзьмі Лукашэнка гатовы, на лібералізацыю — не7

Два дні разам — і зноў цягнік у Вільню. Як чатыры гады чакання польскай карты побыту выпрабоўваюць шлюб беларусаў2

Стала вядома імя другога пілота FlyDubai, які напаў на капітана самалёта, што ляцеў у Тэль-Авіў3

Швейцарскія ледавікі пакрылі воўнай. Вынік перасягнуў чаканні

Лічыце свой ананімны акаўнт бяспечным? ШІ можа раскрыць вашу асобу7

У вёсцы пад Мінскам стаяць хаты, якія выглядаюць як сапраўдныя творы мастацтва ФОТЫ2

«У доме жывуць у асноўным пенсіянеры, алкашы». Гамяльчук прадае кватэру, не хаваючы ўсіх нюансаў2

У расійскім цягніку на Паўночным Каўказе ўзбунтаваліся зняволеныя2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць