Грамадства88

19 студзеня будзе сіні панядзелак. Што гэта такое?

Лічыцца, што гэта самы дэпрэсіўны дзень года. Ён прыпадае на трэці панядзелак года.

Сумны панядзелак прыпадае на перыяд, калі пасля яркіх зімовых свят людзям трэба вярнуцца да паўсядзённай руціны і працы, а да адпачынку ў сярэднім застаецца палова года.

Таксама дадаюцца кароткі светлавы дзень і, як часта бывае ўзімку, адсутнасць сонца і сезонная дэпрэсія.

Паняцце «сіні панядзелак» увёў брытанскі псіхолаг Кліф Арнал у 2005 годзе.

Самую сумную дату для краін Еўропы ён разлічыў пры дапамозе спецыяльнай формулы, якая ўлічвала такія фактары, як кепскае надвор'е, адгуляныя святы, а таксама патрачаныя на падарункі грошы, а таксама даўгі, якія засталіся пасля заканчэння калядных і навагодніх свят, і адсутнасць грошай

Безумоўна, такі падыход можа лічыцца ненавуковым, але факт ёсць фактам.

На думку псіхолагаў, справіцца з дэпрэсіяй і дрэнным настроем дапамогуць правільны рэжым сну, паўнавартаснае харчаванне, фізічная актыўнасць, прагулкі на свежым паветры, камунікацыя з роднымі і сябрамі, хатнія гадаванцы, праслухоўванне музыкі і іншыя забавы. 

Пазней быў разлічаны і самы аптымістычны дзень у годзе.

Лагічна, што ў Паўночным паўшар'і ён прыпадае на 20‑я даты чэрвеня, калі самыя доўгія дні і максімум сонца.

Каментары8

  • лех невалэнса
    14.01.2026
    ну канешна - еслі лыч сіні, то аткуда у панядзельніка другой цвет вазьмёцца
  • імечка
    14.01.2026
    Сіні панядзелак, гэта калі першае студзеня выпадае на панядзелак.
  • Вольга
    14.01.2026
    Blue Monday гэта ангельскаю не "сіні панядзелак", а "сумны панядзелак".

Цяпер чытаюць

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы1

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

Марскую чарапаху лячылі 22 гады, а цяпер нарэшце выпусцілі ў акіян

Ці шкодзяць цесныя трусы? Найбуйнейшае даследаванне20

У Беларусі прадаецца рэдкая манета, якую можна выкарыстоўваць як аб'ектыў у фотаапараце. Што за яна?

У беларускай краме ізраільскія авакада каштуюць танней, чым айчынныя агуркі2

Беларусы расказалі, як 20 дзён хадзілі па арктычнай глухмені. Цяпер там ёсць перавалы Васіля Быкава і Уладзіміра Караткевіча

Абвешчаны пераможца прэміі Гедройця. Але сапраўдную назву кнігі ведаюць толькі сябры журы10

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці пра кракаўскага стралка, які забіў як мінімум 6 чалавек27

У беларускім ютубе вайна страйкаў — прыляцела Пятрухіну6

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы1

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць