«Юрыдычныя моманты — не галоўнае»
Аляксандар Мілінкевіч «пакуль не падтрымлівае» ідэі пра г.зв. Народнае галасаваньне, якую прапанаваў старшыня КХП-БНФ Зянон Пазьняк. Адказваючы на пытаньні на форуме радыё «Свабода», А.Мілінкевіч выказаў меркаваньне, што такая ідэя можа дэмабілізаваць выбаршчыкаў, пасеяць у іх нявер’е ў перамогу, замест таго каб ствараць грамадзянскую актыўнасьць. «Калі б можна было растлумачыць большасьці беларусаў сэнс ідэі, дзе ўзяць альтэрнатыўны бюлетэнь, куды занесьці афіцыйны, на нешта можна было б разьлічваць. Але такіх магчымасьцяў сёньня няма».

Сапраўды, куды бюлетэні несьці ў правінцыі, з каго ствараць «грамадзкую камісію» — няясна. Дый нават калі камісія будзе створаная, хто будзе «перадаваць уладу часоваму ўраду»? Намесьнік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч лічыць, што людзям трэба прапанаваць менш абавязвальны сцэнар. Бо ня колькасьцю бюлетэняў вырашыцца вынік гэтай кампаніі: «Галоўнае не юрыдычныя моманты доказу легітымнасьці ці нелегітымнасьці, а рэальная падтрымка з боку грамадзтва. А такая падтрымка ў альтэрнатывы можа быць, калі грамадзтва ўспрыме тры пасланьні: што апазыцыя аб’ядналася, што знайшла пэрсону, што распрацавала праграму».
В.а.старшыні КХП-БНФ у Беларусі Юры Беленькі парыруе, што НГ перадусім інсьпіруе людзей выходзіць на плошчу: «Калі мы гаворым пра крытычную масу выбаршчыкаў, якія мусяць вырашыць сытуацыю на Майдане, то яны павінны псыхалягічна сасьпець да гэтага выхаду. Давайце прапануем выбаршчыку зрабіць першы крок, зрабіць учынак, узяць гэты бюлетэнь, пакласьці ў кішэню і вынесьці».
У панядзелак кіраўнік штабу адзінага прэтэндэнта Сяргей Калякін сустрэўся з кіраўніком ініцыятыўнай групы Зянона Пазьняка Сяргеем Папковым. Дамовіліся, што да гэтай размовы варта вярнуцца пасьля здачы подпісаў у выбарчыя камісіі, бліжэй да рэгістрацыі. Але магчыма, што ўсё праясьніцца й раней. Сустрэча Аляксандра Мілінкевіча зь Зянонам Пазьняком магла адбыцца ў Варшаве ў сераду не адбылася. Але абодва ня супраць сустрэцца.
Каментары