Уладу, грошы і маёмасць не аддаюць. Гэтыя словы прыйшлі мне на памяць учора, як толькі атрымаў вестку пра налёты, ператрусы і затрыманні актывістаў грамадзянскай акцыі «Гавары праўду».
Тым, у каго былі нейкія спадзяванні на лібералізацыю рэжыму, настаў час канчаткова развітацца з ілюзіямі.
Рыхтуймася да горшага, казаў і кажу я.
Маштаб рэпрэсіяў супраць актывістаў акцыі «Гавары праўду», ціск на журналістак Святлану Калінкіну, Марыну Коктыш, Ірыну Халіп, Наталлю Радзіну, ператрусы ў рэдакцыі «Народнай Волі» і ў офісе Хартыі’97, абмежавальныя акты ў дачыненні да беларускага сегменту інтэрнэту і мабільнай сувязі — усё гэта як найлепш паказвае, што ЎЛАДА БАІЦЦА ПРАЎДЫ.
Рэжым выдатна ведае, што галоснаць і праўда прывялі да краху камуністычных рэжымаў у Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропе, што галоснасць і праўда сталі чыннікамі распаду СССР і здабыцця дзяржаўнай незалежнасці былых саюзных рэспублік, што галоснасць і праўда дапамогуць дэмакратычным сілам Беларусі вырваць уладу з рук тых, хто гэтую ўладу манапалізаваў.
Адстойваць права на выказванне, на свабоду слова і друку, распаўсюду інфармацыі, распаўсюджваць праўдзівую інфармацыю пра тое, што творыцца ў краіне, — гэта цяпер ці не самае галоўнае заданне ўсіх, каму дарагія каштоўнасці дэмакратыі.
І не менш важны наш абавязак — дружна стаць на абарону пісьменнікаў, журналістаў і ўсіх, хто нясе слова праўды і каго пераследуе ўлада.
Анатоль Сідарэвіч,
намеснік старшыні Беларускай
-
«Усю выгаду ад гэтага займее Масква і Пуцін». Пазняк даў ацэнку візіту Ціханоўскай ва Украіну
-
Як будуць развівацца падзеі, калі Масква зноў, як і ў 2022, пачне наносіць удары па Кіеве з тэрыторыі Беларусі? Магчымыя сцэнары
-
Калеснікава: Я ніколі не кажу пра ваенныя санкцыі. Але існуе спартыўны трэк, памежныя пытанні, медыцына — усё што заўгодна
Каментары