19 мая журналісткі Ірына Халіп, Святлана Калінкіна, Марына Коктыш і Наталля Радзіна былі зноў выкліканыя ў Першамайскі РУУС Мінска.
Паводле Калінкінай, следчы гомельскай міліцыі Пусеў вярнуў ёй флэш‑карткі і пры гэтым паведаміў, што дадатковая экспертыза нічога супрацьзаконнага ў канфіскаванай у Калінкінай тэхніцы не знайшла.
Экспертам была пастаўлена задача знайсці доказы таго, што з камп’ютараў вялося рэдагаванне сайтаў «Хартыя’97» і «Беларускі партызан».
Аднак нягледзячы на гэта, Святлане Калінкінай не вярнулі камп’ютар, патрэбны ёй для працы. Сп‑ня Калінкіна напісала заяву, у якой выказала абурэнне з гэтай нагоды. Следчы сказаў, што ў камп’ютары знайшлі нейкую праграму, але эксперты не здолелі вызначыць, што гэта такое. Сама Калінкіна мяркуе, што гэта вірус, які мог трапіць праз інтэрнэт.
Марына Коктыш паведаміла, што следчы Пусеў меў намер правесці з ёй яшчэ адзін допыт, трэці па ліку. Марына адмовілася, спаслаўшыся на тое, што нічога новага яна не скажа.
Сьледчы вярнуў ёй дыск, на якім запісаны фільм «Доктар Хаўc», і карту памяці ад фотаапарата. Пры гэтым ён паведаміў Марыне, што камп’ютар ёй не аддадуць, а пакінуць у міліцыі ў якасці рэчыўнага доказу.
На допыт пайшла рэдактар сайту «Хартыя‑97» Наталля Радзіна.
-
Стала вядома, па якім артыкуле асудзілі жыхара Светлагорска, затрыманага па вяртанні ў Беларусь
-
У Мінску ДАІ масава спыняе кіроўцаў каршэрынгу
-
Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося
Цяпер чытаюць
Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося
Каментары