Грамадства

У Мінску адкрылася гандлёвае прадстаўніцтва Лівіі

Гандлёвае прадстаўніцтва Лівіі пачало працу ў Мінску 21 кастрычніка. Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця ўзялі ўдзел намеснік прэм’ер-міністра Віктар Каранкевіч і намеснік галоўнакамандуючага Лівійскай нацыянальнай арміі генерал-палкоўнік Садам Халіфа Хафтара, піша sb.by.

Фота: sb.by

Двухпавярховы будынак размясціўся па адрасе: завулак Горны, 3.

Стварэнне аб’екта накіравана на развіццё гандлёвых адносін паміж Беларуссю і Лівіяй. Ён будзе выконваць функцыю цэнтра прыцягнення суб’ектаў гаспадарання і дзелавых колаў, прадстаўляючы пляцоўку для арганізацыі сустрэч і абмеркавання канкрэтных пагадненняў.

Раней, у маі, падчас візіту беларускай урадавай дэлегацыі ў Лівію бакі дамовіліся аб развіцці супрацоўніцтва па многіх напрамках, сярод якіх — прамысловасць, сельская гаспадарка і ахова здароўя.

Паводле слоў куратара беларуска-лівійскіх праектаў у аграпрамысловай сферы Анатоля Ліневіча, з адкрыццём гэтага аб’екта гандлёва-эканамічныя адносіны паміж дзвюма краінамі толькі палепшацца.

Каментары

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы56

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

Мая любілі не толькі золата, але і ртуць. Ці магло гэта загубіць іх цывілізацыю?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць