Свет11

У Перу адправілі ў адстаўку прэзідэнта — ужо трэцяга запар

Прэзідэнт Хасэ Херы займаў сваю пасаду ў часовай якасці ўсяго чатыры месяцы, піша Бі-бі-сі.

Фота: John Reyes/Anadolu via Getty Images

У кастрычніку перуанскі Кангрэс абвясціў імпічмент папярэдняму кіраўніку дзяржавы — Дзіне Балуартэ.

Херы скінулі не шляхам імпічменту, а вотумам недаверу. Дэпутаты Кангрэса сталі патрабаваць яго адстаўкі, калі стала вядома, што ён некалькі разоў сустракаўся з кітайскім бізнэсоўцам з неадназначнай рэпутацыяй, афіцыйна пра гэта не паведамляючы. Прэзідэнт папрасіў прабачэння за тое, што не раскрыў факт гэтых размоў, але адмаўляў, што ўчыніў нешта незаконнае.

Херы быў ужо сёмым прэзідэнтам Перу з 2016 года. У сераду Кангрэс павінен прызначыць новага кіраўніка дзяржавы, але гэты чалавек прабудзе на пасадзе ўсяго некалькі месяцаў — да прэзідэнцкіх выбараў, якія павінны адбыцца ў красавіку.

Перу — краіна-рэкардсмен у Лацінскай Амерыцы па ліку былых кіраўнікоў дзяржавы, якія былі прысуджаныя да турэмнага тэрміну ў XXI стагоддзі.

З 11 прэзідэнтаў, якія кіравалі Перу ў апошнія 25 гадоў, больш за палову зазналі крымінальны пераслед.

Многія справы звязаныя з бразільскай будаўнічай карпарацыяй Odebrecht. З расследавання Міністэрства юстыцыі ЗША аб супрацоўніцтве з некалькімі краінамі Лацінскай Амерыкі стала вядома, што кампанія, верагодна, давала хабары і ўмешвалася ў выбары ў краінах рэгіёну, каб забяспечыць сабе больш выгадныя кантракты.

Каментары1

  • М
    18.02.2026
    Карацей, пара прызначаць пакаранне ў выглядзе прызначэння на пасаду прэзыдэнта

Цяпер чытаюць

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі12

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі

Усе навіны →
Усе навіны

Пюрэ, мяса па-французску і вішня ў двары. Арына Сабаленка паказала сямейнае застолле ў бабулі ў Беларусі15

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома16

У Мінску з'явіцца 15 новых тралейбусных маршрутаў1

ЗША папярэдзілі Еўропу, што праз вайну з Іранам пастаўкі ўзбраення могуць адкласці гадоў на пяць4

Навукоўцы высветлілі, калі Зямля можа страціць кіслародную атмасферу4

Да Дажынак выпусцілі 100‑кілаграмовы глазураваны сырок ФОТАФАКТ4

Што пакажуць у Купалаўскім тэатры ў новым сезоне?2

Ноччу беларусы стаялі ў чэргах, каб набыць у А1 тэхніку з вялікай зніжкай. Цяпер ёй завалены «Куфар»34

З-за памылкі штучнага інтэлекту ЗША ледзь не пачалі ваенную аперацыю супраць кітайскага судна4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі12

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць