Эканоміка11

У Беларусі стварылі новы прамысловы холдынг

У Беларусі з'явіўся станкабудаўнічы холдынг «Беларуская станкабудаўнічая кампанія», паведамілі ў тэлеграм-канале Міністэрства прамысловасці.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com

«У Беларусі афіцыйна пачаў працу новы інтэграваны холдынг, які аб’яднае ключавыя прадпрыемствы і навуковы патэнцыял галіны», — адзначылі ў міністэрстве.

Аб’яднанне ўключыць у сябе не толькі прадпрыемствы, але і навуковыя арганізацыі. Усяго ў складзе новага фарміравання будзе тры ўстановы, а яго прадукцыя трапіла ў спіс асабліва значнай, для вытворчасці якой прадугледжаны ільготы.

У склад холдынгу ўвайшлі:

  • ААТ «Інстытут БЕЛАРГСТАНКІНПРАМ» (вызначаны ў якасці кіраўнічай кампаніі холдынгу);
  • ААТ «Станкабудаўнічы завод імя С. М. Кірава»;
  • ААТ «Мінскі завод аўтаматычных ліній імя П. М. Машэрава».

Станкі апынуліся ў пераліку тавараў, якія будуць атрымліваць статус ад «Саюзнай дзяржавы» пры ўмове, што ў іх будзе не менш за 25% складнікаў з Беларусі ці Расіі.

Каментары1

  • Самалі
    18.02.2026
    Што такое холдынг? Гэта нейкае новаўтварэнне? Не. Гэта нейкія новыя ААТ, што пералічаныя? Не. Проста пасадзілі над трыма прадпрыемствамі новую пракладку. Цёплыя месцы.

Цяпер чытаюць

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму12

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму

Усе навіны →
Усе навіны

Буйныя самы ў беларускіх рэках сустракаюцца ўсё часцей. Што гэтаму спрыяе?2

Амбасада Польшчы ў Беларусі спыніць прыём заяў на Карту паляка12

Украінцы атакавалі галоўнае ўпраўленне Расгвардыі па Краснадарскім краі

У Брэсце мужчына ў інвалідным вазку просіць міласціну. А хто не падае — таго можа і паслаць4

У Краснаярскім краі дзве дэпутаткі ад «Адзінай Расіі» аформілі фіктыўныя шлюбы з вайскоўцамі, каб атрымаць «грабавыя»6

Расіяне ўдарылі па пяціпавярховіку на Кіеўшчыне1

«Даў і бацьку майму, і яе родным слова, што я яе не пакіну». Палітвязень і ўкраінка пазнаёміліся ў анлайн-гульні — а ўз'ядналіся ў Польшчы3

У Мінску ствараюць Студэнцкі парк

У Калінінградскай вобласці ўпершыню абвяшчалі паветраную трывогу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму12

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць