Грамадства

У Жлобінскім раёне чалавек загінуў, паслізнуўшыся ў лесе і напароўшыся на галінку

У Жлобінскім раёне ў канцы жніўня адбылася трагедыя падчас паходу за грыбамі. Двое братоў пайшлі ў лес і ў пэўны момант раздзяліліся. Неўзабаве адзін з іх пачуў крык, пабег на яго і ўбачыў брата, які ляжаў на траве з глыбокай ранай на шыі. Нягледзячы на спробы аказаць дапамогу, мужчына памёр да прыезду медыкаў, піша «Гомельская праўда».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Спачатку дактары хуткай дапамогі не выключалі магчымасць крыміналу — рана на ніжняй частцы шыі нагадвала ўдар нажом. Аднак эксперты Жлобінскага міжраённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз прыйшлі да высновы, што гэта ўсё ж быў няшчасны выпадак.

Агляд месца здарэння паказаў, што зямля была пакрытая рассыпаным пластом лісця. Побач тырчаў абломак сухога дрэва з бурымі слядамі. З раны загінулага былі выцягнуты дробныя часткі драўніны, якія ідэальна супадалі з галінкай у лесе.

Таксама высветлілася, што мужчына быў п’яны, што, верагодна, прывяло да нядбайнасці і страты ім раўнавагі.

У выніку Следчы камітэт афіцыйна прызнаў смерць грыбніка няшчасным выпадкам: чалавек проста спатыкнуўся, упаў і трапіў на вострую галінку.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму11

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму

Усе навіны →
Усе навіны

Буйныя самы ў беларускіх рэках сустракаюцца ўсё часцей. Што гэтаму спрыяе?2

Амбасада Польшчы ў Беларусі спыніць прыём заяў на Карту паляка12

Украінцы атакавалі галоўнае ўпраўленне Расгвардыі па Краснадарскім краі

У Брэсце мужчына ў інвалідным вазку просіць міласціну. А хто не падае — таго можа і паслаць4

У Краснаярскім краі дзве дэпутаткі ад «Адзінай Расіі» аформілі фіктыўныя шлюбы з вайскоўцамі, каб атрымаць «грабавыя»6

Расіяне ўдарылі па пяціпавярховіку на Кіеўшчыне1

«Даў і бацьку майму, і яе родным слова, што я яе не пакіну». Палітвязень і ўкраінка пазнаёміліся ў анлайн-гульні — а ўз'ядналіся ў Польшчы3

У Мінску ствараюць Студэнцкі парк

У Калінінградскай вобласці ўпершыню абвяшчалі паветраную трывогу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму11

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць