Свет66

Венгрыя заблакавала выдзяленне Украіне 90 мільярдаў крэдыту ЕС

Выданне Financial Times паведамляе, што Венгрыя заблакавала рашэнне аб выдзяленні Еўрасаюзам Украіне крэдыту ў памеры 90 мільярдаў еўра.

Прэм'ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан. Фота: AP

Паводле інфармацыі газеты са спасылкай на крыніцы, 20 лютага пасол Венгрыі пры ЕС заявіў, што Будапешт выступае супраць выпуску Еўрапейскім Саюзам даўгавых абавязацельстваў, гарантаваных бюджэтам ЕС, для фінансавання крэдыту Украіне. Для прыняцця такога рашэння неабходная аднагалосная падтрымка ўсіх 27 краін — членаў ЕС.

Лідары дзяржаў Еўрасаюза ўзгаднілі выдзяленне крэдыту яшчэ ў снежні, каб дапамагчы Украіне, якая ў красавіку можа сутыкнуцца з дэфіцытам бюджэту. Разам з тым Венгрыя, Славакія і Чэхія пагаджаліся на падтрымку толькі пры ўмове, што яны не будуць несці фінансавую адказнасць за пагашэнне пазыкі.

Як адзначае выданне, Еўракамісіі неабходна атрымаць падтрымку ўсіх краін ЕС, каб выкарыстаць бюджэт саюза для выдачы гэтага крэдыту.

Як адзначае Financial Times, пазіцыя Будапешта агучаная напярэдадні парламенцкіх выбараў у Венгрыі, якія прызначаныя на 12 красавіка. Сацыялагічныя апытанні паказваюць, што апазіцыйная партыя «Ціса» на чале з Петэрам Мадзьярам апярэджвае «Фідэс», партыю дзейнага прэм’ер-міністра Віктара Орбана, прыкладна на 10 працэнтных пунктаў.

Каментары6

  • Карціна маслам!
    20.02.2026
    Правая партыя, не левакі, ва ўсёй сваёй красе.
    Правыя ўсяго свету яднайцеся?
    Тут карціна маслам:
    https://www.dw.com/ru/partia-fides/t-36200599
  • Масло масленное
    21.02.2026
    Карціна маслам! , так и партия "Тиса" - правые!)
  • Масла на карціне
    21.02.2026
    Карціна маслам! , вам, левакам, пц.

Цяпер чытаюць

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе1

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Усе навіны →
Усе навіны

«Страчаны працоўны дзень». Што вядома пра глабальны збой Microsoft

У ЗША светлавы меч Дарта Вейдэра прадалі за шалёныя грошы

На Камароўцы можна ўгледзець памідоры па 55 рублёў і агуркі па 30 рублёў1

«Прадаваць квіткі па пашпарце пакуль немагчыма». У Тэатры лялек пракаментавалі ажыятаж на квіткі1

Пад Мінскам прадаюць рэзідэнцыю з пляжам з марскім пяском і басейнам, які зімой ператвараюць у каток. Колькі просяць?3

Музыку Сяргея Доўгушава абвясцілі ў міждзяржаўны вышук2

Беларус распрацаваў план метро для Гомеля. 17 станцый і дзве лініі4

У Гродне пачалі лячыць варыкоз без разрэзаў і швоў

Беларускі правайдар выдаліў свой канал пасля публікацыі «Флагштока»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе1

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць