Здарэнні22

На Салігоршчыне гарэла ферма з цялятамі

У ноч на 22 лютага на малочна-таварнай ферме ў аграгарадку Старыя Цярушкі адбыўся пажар. Пад навесам будынка загарэліся цюкі з саломай.

Калі ратавальнікі прыбылі на месца, адкрытае полымя ўжо хутка распаўсюдзілася па сухой саломе.

Ратавальнікі разам з супрацоўнікамі гаспадаркі вывелі з небяспечнай зоны 54 цяляці.

Жывёлы не пацярпелі, сярод людзей ахвяр таксама няма.

Цяпер спецыялісты высвятляюць прычыну ўзнікнення агню.

Каментары2

  • Найперш не галасі!
    22.02.2026
    Прычыны яны высвятляюць, ну-ну...
    Прычына - камунізм і калектывізацыя. Паўсюднае ментоўскае і гэбнёвае кіраўніцтва.
    Як толькі стала зіма, дык ўсё ірвецца, гарыць, залівае, цемра на фоне тэрору, вайны эміграцыі і працягласці жыцця меншай за пенсійны ўзрост.
  • Ёсік
    22.02.2026
    Найперш не галасі! , а мо прымаюць заяўкі на пабудову новых санаторыяў-прафілакторыяй для цялят, аб якіх, як дурні, сьпявае ўсё с/г атачэньне лукашэнкі. Аб нейкіх 200 адзінак казалі. Я так разумею, што кітайцы пачалі купляць ялавічыну, і нашыя іканамісты хутка на калькулятарах падбілі магчымыя заробкі.

Цяпер чытаюць

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме

Усе навіны →
Усе навіны

У Варшаве Палац культуры і навукі падсвяцілі бел-чырвона-белымі колерамі ФОТАФАКТ1

У цэнтры Мінска ў Свіслачы злавілі чырвонакніжную стронгу. Няўжо яна ў ёй завялася?

Іран прыгразіў у выпадку наземнай аперацыі ЗША перакрыць выхад з Чырвонага мора1

«Свабода патрэбна ўсім еўрапейскім народам без выключэння». Зяленскі па-беларуску павіншаваў беларусаў з Днём Волі13

Курэнне сярод беларусаў робіцца ўсё менш папулярным3

«Камунарка» стала выпускаць новую «Любімую Алёнку»2

З’явіўся яшчэ адзін ютуб-канал пра беларускую гісторыю. Пачалі з «Палявання на цара»5

Міністэрства сельскай гаспадаркі ЗША заявіла пра эпідэмію яшчуру ў Расіі5

У Германіі беларус ехаў у цягніку без квітка і з наркотыкамі. І ўвогуле ён быў у краіне незаконна

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць