Свет11

Польскага доктара, які выдаліў беларусцы рэпрадуктыўныя органы, адхілілі ад працы

Польскага лекара з Познані Дарыюша С., які аперыраваў 24‑гадовую беларуску Вікторыю і выдаліў ёй маціцу і абодва яечнікі, адхілілі ад працы. Паводле інфармацыі польскіх СМІ, цяпер ён знаходзіцца ў адпачынку, не праводзіць аперацый і не кантактуе з пацыентамі, піша Most.

Ілюстрацыйнае фота

Прадстаўнік клінікі паведаміў, што такія меры прынятыя ў тым ліку дзеля «псіхалагічнага камфорту» лекара. Пры гэтым дакладныя тэрміны яго магчымага вяртання да працы не называюцца. Дырэктарка медустановы пацвердзіла, што доктар у адпачынку, але публічна не ўдакладніла, ці з’яўляецца гэта афіцыйным адхіленнем.

Цяпер абставіны аперацыі вывучае спецыяльная медыцынская камісія, створаная кіраўніцтвам клінікі. Яна аналізуе медыцынскую дакументацыю, каб высветліць, наколькі абгрунтаванымі былі дзеянні хірурга. Пасля праверкі будзе прынята рашэнне пра далейшае супрацоўніцтва з ім.

Гісторыя пачалася ў красавіку 2024 года, калі Вікторыя звярнулася да лекара з болямі ў жываце. Пасля абследавання яе шпіталізавалі і правялі аперацыю. Спачатку быў выдалены адзін яечнік з пухлінай, але затым лекар прыняў рашэнне выдаліць і другі яечнік разам з маціцай, матывуючы гэта падазрэннем на запушчаны рак.

Аднак пазнейшае патамарфалагічнае даследаванне паказала, што пухліна мела нізкую ступень злаякаснасці, а прагноз выжывання пры такіх выпадках вельмі высокі. Пасля аперацыі пацыентка звярнулася да юрыста, які паведаміў пра інцыдэнт у пракуратуру.

Следства прыйшло да высновы, што аперацыя магла быць неабгрунтаванай. Акрамя таго, высветлілася, што пацыентка не падпісвала згоды на ўмяшанне ў тым аб’ёме, у якім яно было праведзена, а ў медыцынскіх дакументах маглі быць недакладныя звесткі.

У лістападзе 2025 года доктару выставілі абвінавачанне ў прычыненні цяжкіх цялесных пашкоджанняў. Пазней яно было перакваліфікавана ў наўмыснае. Калі суд прызнае яго вінаватым, яму пагражае ад 3 да 20 гадоў пазбаўлення волі.

Каментары1

  • чытач
    05.03.2026
    Мае асабістыя высновы:

    Інфаповад: польскі хірург праапераваў беларуску


    1. "Нашай Ніве" не хапае сродкаў на доступ да арыгінальных матэрыялаў. У журналіста "Газеты Выборчай" ёсць імя. Яго можна пабачыць на сайце выдання. Але доступ платны.

    2. Інтрааперацыйнай гісталогія. Такое ёсць у Беларусі? То бок гісталагічны аналіз мае быць выкананым цягам аперацыі, наколькі я разумею. Але ж любая аперацыя абмежавана па часу, хірург мусіць пасьпець увайсці і выйсьці, і мусіць выконваць патрабаванні анастэзіёлага.

    а. За які прамежак часу у Мінску можна зрабіць гісталагічны аналіз?
    б. Якія клінікі у Мінску могуць зрабіць гісталогію самі?
    в. Ці існуе увогуле у Мінску інтрааперацыйная гісталогія?
    г. Каму належаць прыватныя медыцынскія лабараторыі, паслугамі каторых карыстаюцца мінскія клінікі? Гэта бізнесы Беларусі, ці Расіі? ( INVITRO, прыкладам. )

    3. Любы чалавек мае права на памылку. Мне здаецца што параўноўваць істотна розныя працэсы неправамерна. Познаньская медыцына істотна адрозніваецца ад мінскай.

    Польскага хірурга будзе судзіць польскі суддзя.

    Рускі тэкст нейкай Ксеніі на "Варшава" увогуле маніпуляцыя, без спасылкі на арыгінальны матэрыял журналіста "Газеты Выборчай".

    З перакладу на рускую Мастом матэрыяла журналіста "Газеты Выборчай" вынікае, што дзеянні хірурга аналізуе зараз камісія, створаная дырэктаркай клінікі, муж каторай і быў анастэзіёлагам на той аперацыі (красавік 2024-га). Арыгінал "Газеты Выборчай" мне увогуле недаступны.

    4. Я лічу, што аніякіх медыюмаў паміж беларускім чытачом і матэрыялам польскага журналіста не павінна быць увогуле. "Язык межнационального общения" - вельмі загадкавая сэнсавая канструкцыя.

Цяпер чытаюць

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся12

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь задзейнічала авіяцыю для збіцця дронаў, якія залятаюць у Віцебскую вобласць 3

Сяргея Стрыбульскага з «Белага легіёна» асудзілі на тры з паловай гады і далі вялікі штраф

Хлопец, які чакаў дзяўчыну з букетам пад дажджом у Мінску, расчуліў Threads ВІДЭА9

Салігорац, які раней адбыў суткі за «Пагоню» і страціў працу, цяпер за кратамі за «Гаюна» і абразу службовай асобы1

Махляры загадалі мінчанцы прыйсці з усімі дакументамі да цэнтральнага ўваходу КДБ6

На станцыі метро ляжаў чалавек. Што адбылося?

Што стаіць за новымі пагрозамі Крамля «сістэмна біць па Кіеве» і каму яны накіраваныя?5

У Мінску прадаецца міні-кватэра ўсяго за 33 тысячы даляраў3

Крысціна Ціманоўская збіраецца стаць вядучай на «Белсаце»13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся12

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць