Грамадства

Сярэдні ўзрост — 44 гады, часта шукае падпрацоўку — сярэднестатычны партрэт беларускай жанчыны

Белстат на прэс-канферэнцыі ў Нацыянальным прэс-цэнтр прэзентаваў статыстычны партрэт беларускай жанчыны.

Фота: Lookby.Media

«Гэта беларуска. Яна жыве ў горадзе. Ёй у сярэднім 44 гады. Яна добра адукаваная, мае вышэйшую або сярэднюю адукацыю. Першы раз выходзіць замуж у 27 гадоў і прыкладна праз год нараджае дзіця. У цэлым па выніках 2024 года на тэрыторыі нашай краіны пражывала 4,9 млн жанчын, або 54% ад агульнай колькасці насельніцтва. Пры гэтым пераважная большасць з іх пражывала ў гарадской мясцовасці — гэта амаль 80%», — расказала намеснік старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэта Наталля Тарасюк.

У сярэднім на 1000 мужчын у краіне прыходзіцца 1167 жанчын. Аднак гендарны баланс па-рознаму выглядае ў розных узроставых катэгорыях. Калі ў маладым узросце на 1000 юнакоў прыходзіцца 957 дзяўчат, то ў больш сталым узросце жанчын ужо ў два разы больш, чым мужчын.

За 2025 год у краіне было заключана 52 тыс. шлюбаў.

«Сярэдні ўзрост жанчын пры ўступленні ў першы шлюб склаў, як я ўжо казала, 27 гадоў. Аднак узрост не з'яўляецца перашкодай для стварэння сямейнага саюза, і ў апошнія гады заўважная цікавая тэндэнцыя. Жанчыны 65 гадоў і старэйшыя ўсё часцей ствараюць сем'і. Так, за 2025 год 713 жанчын уступілі ў шлюб, што амаль на 13% больш, чым у папярэднім годзе. Прычым 44 жанчыны ўступілі ў шлюб упершыню», — дадала Тарасюк.

Па яе словах, узровень жаночай занятасці ў Беларусі вышэйшы, чым мужчынскі. Ён складае 65%, а ў працаздольным узросце — 86%.

Каментары

Цяпер чытаюць

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу5

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Усе навіны →
Усе навіны

«Вы васал Масквы». Беларусь перастаюць бачыць асобна ад Расіі57

Пасольства ЗША ў Маскве папярэдзіла пра пагрозу тэракта ў адным з расійскіх музеяў. Так было і перад «Крокусам»3

«Дык якія ж вялікія ў вас шляхцічы былі!» Прэм'ер Ірландыі пажартаваў, прымаючы ад Ціханоўскай слуцкі пояс14

Яшчэ два спадарожнікі расійскага аналага Starlink пачалі падаць на зямлю4

«Белтэлекам» пакуль адмяніў анансаванае павышэнне тарыфаў

У Лідзе бабуля падарыла кватэру ўнучцы, а пасля вяртала яе праз суд

Людзі, эвакуяваныя з Алешак, ужо ва Украіне3

У Японіі цягнік сышоў з рэек пасля сутыкнення з мядзведзем3

Адкуль у Ціханоўскага крыўда праз грошы на зубы? Разбіраемся ў гісторыі32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу5

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць