Грамадства1616

«Напэўна, горш не будзе». Лукашэнка вынайшаў спосаб, як збіраць вялікія ўраджаі на пяску

Аляксандр Лукашэнка прапанаваў правесці эксперымент, як палепшыць урадлівасць пясчанай глебы ў Беларусі. Ідэяй ён падзяліўся падчас заслухоўвання дакладу аб дзейнасці Нацыянальнага банка і развіцці эканомікі краіны.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Анлайнер»

Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што ў Беларусі ёсць палі на ўзгорках, дзе глебы пясчаныя і менш прыдатныя для сельскай гаспадаркі. Каб іх з толкам выкарыстоўваць, ён прапанаваў выпрабаваць сумесь з арганічных угнаенняў, торфу і адкідаў калійных соляў. Мэта — падвысіць урадлівасць такіх зямель.

«Я нават падумаў: а што калі ўзяць пласт адкідаў ад калійных соляў, пласт пакласці арганікі, пласт торфу, усё гэта перамяшаць — што атрымаецца? Напэўна, горш не будзе. Там жа ўсё ж такі частка ўгнаенняў калійных застаецца. Заараць іх, а следам унесці торф і арганічныя ўгнаенні, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Тое, што будзе паляпшэнне для глебы, — гэта дакладна. Але наколькі гэта эканамічна абгрунтавана, трэба паэксперыментаваць. Я гатовы паназіраць. Трэба знайсці нейкае «беднае» поле і паспрабаваць на нейкім участку. А можа быць, мы вырашым праблему з адкідамі вакол Салігорска».

Чыноўнікі старанна натуюць словы Лукашэнкі. Фота: БелТА

Палітык прывёў прыклад Кітая, які закупляе беларускі торф для ўгнаення беднай глебы і лічыць гэта эканамічна апраўданым, нягледзячы на вялікія транспартныя выдаткі.

Каментары16

  • Ёсік
    10.03.2026
    Я вось падумаў і прыдумаў. Геній. Беларусь заможная краіна - самалётамі самі лётаюць і нікому не справаздачацца, таксама шмат каго гэтымі самалётамі ў Беларусь дастаўляюць, каб дырэктар саўгаса на камеру плявузгаў бздуру ўсялякую. Таму хто будзе зьвяртаць увагу на эканамічны чыньнік, калі самы разумны гноекапацель прыдумаў, як землі рабіць пладароднымі.
  • залаты ёршык да залатога ванітаза
    10.03.2026
    можна яшчэ ўгнаенні ад Умкі закласці
  • Латте
    10.03.2026
    ну или Капучино

Цяпер чытаюць

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

NASA паабяцала вярнуць чалавека на Месяц ужо ў 2028 годзе2

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ15

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць