Грамадства11

«Пазнаёмілася з дзядулем з Англіі». Юная гамяльчанка ўжо 6 гадоў адпраўляе і атрымлівае паштоўкі з іншых краін

Ангеліне з Гомеля цяпер 18 гадоў, і траціну свайго жыцця яна займаецца посткросінгам — незвычайным хобі, якое аб'ядноўвае людзей з розных краін праз папяровыя паштоўкі і шчырыя словы, напісаныя ад рукі і адпраўленыя поштай. Выданне «Моцныя навіны» пагутарыла з Ангелінай і даведалася, як у яе з'явілася гэта захапленне.

Пра посткросінг дзяўчына даведалася ў 12 гадоў падчас каранавіруса, ад нуды дзяўчына шукала новыя захапленні. Тады яна паглядзела шмат відэа на YouTube, якія тычыліся тэматыкі посткросінгу, і зарэгістравалася на спецыяльным сайце. У анкетах людзі пазначаюць свае імя, інтарэсы, мары і крыху расказваюць пра сябе.

«У 2021 годзе я наважылася адправіць свае першыя паштоўкі: на платформе мне выпалі некалькі адрасоў, і я пайшла на пошту па карткі. Дома іх запоўніла — старалася кожнаму адрасату падабраць паштоўку ў залежнасці ад яго інтарэсаў і захапленняў. У пасланні крыху расказала пра сябе і напісала цёплыя пажаданні людзям, якім прызначаліся гэтыя паштоўкі, і адправіла», — узгадвае гамяльчанка.

Неўзабаве дзяўчыне прыйшла яе першая паштоўка з Германіі — яна ледзь не скакала ад радасці. Той дзень стаў для яе па-сапраўднаму асаблівым, і яна дагэтуль узгадвае яго з усмешкай.

«Разам з паштоўкай я атрымліваю непераказальныя пачуцці і эмоцыі. Я не ведаю нават, як апісаць, наколькі прыемна ў век тэлефонаў і сацсетак атрымаць картку ад незнаёмага чалавека, напісаную ад рукі. Мне заўсёды вельмі цікава чытаць пра захапленні і жыццё людзей з іншых краін», — расказала падлетак.

Звычайна на лісты, якія адпраўляе чалавек, адказу не прыходзіць, але аднойчы Ангеліне даслалі паштоўку ў адказ. Мужчына расказаў ёй крыху пра сябе і пахваліў яе YouTube-канал, які дзяўчына пазначыла ў сваім лісце.

«Я напісала ліст дзядулю ў Англію і неўзабаве мне прыйшла паштоўка ў адказ. Гэта было вельмі прыемна, але гэтая гісторыя не скончылася. Ён стаў дасылаць мне паштоўкі зноў і зноў. Брытанец расказваў пра свае падарожжы, пра месцы, дзе бываў, і пра людзей, якіх сустракаў. Самае мілае, што ён выбіраў паштоўкі з выявай тых месцаў, каб я таксама іх убачыла. Усяго ён даслаў мне каля 20 лістоў. Часам гэта былі вялікія паштоўкі, а часам — маленькія, а нечым ён дзяліўся проста на аркушы паперы, які адпраўляў у канверце», — падзялілася эмоцыямі Ангеліна.

Дзяўчына заўсёды чытае апісанне акаўнта чалавека і выбірае паштоўкі па асацыяцыях. За 6 гадоў яна адправіла больш за 50 паштовак, а ёй прыйшло прыкладна столькі ж, калі не браць пад увагу лісты, адпраўленыя ёй з Англіі. Паводле яе слоў, у посткросінгу ёсць нешта незвычайнае. Гэта магчымасць дакрануцца да жыцця незнаёмага чалавека — можна даведацца гісторыю пра хатніх гадаванцаў ці пра незвычайны вопыт падарожжа на ровары, прычым у найдрабнейшых дэталях.

Каментары1

  • вох
    10.03.2026
    "дзядуля".... звычайны мужчына)

Цяпер чытаюць

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС14

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Усе навіны →
Усе навіны

З самаробным чоўнам, гусямі і зёлкамі замест лекаў. Як жыве сапраўдны палескі рабінзон4

У Ізраілі пры дапамозе сакрэтнай агенткі выкрылі сетку, якая ўцягвала беларусак у прастытуцыю3

У Польшчы беларуска на квадрацыкле сарвалася з абрыву ў Віслу4

Беларускія футбольныя каманды збіраюцца гуляць у чэмпіянаце Расіі7

Прапускную здольнасць «Каменнага Лога» павялічаць у тры разы5

«Вашы пашпарты, банкаўскія карткі, браніраванні — у нашых руках». Хакеры ўзламалі сайт папулярнага тураператара Tez Tour10

У мінскім трамваі сварка двух мужчын скончылася панажоўшчынай2

На фасадзе Ватыканскай бібліятэкі з'явілася гіганцкая хваля. Што гэта азначае?1

У Японіі колькасць людзей, старэйшых за 100 гадоў, упершыню перавысіла 100 тысяч4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС14

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць