ФІФА і Іран вядуць перамовы аб пераносе матчаў зборнай гэтай краіны на чэмпіянаце свету з ЗША ў Мексіку.

«Калі Трамп недвухсэнсоўна заявіў, што ён не можа гарантаваць бяспеку іранскай зборнай, мы, вядома ж, не паедзем у Амерыку. Мы вядзём перамовы з ФІФА аб правядзенні матчаў нашай зборнай у Мексіцы», — заявіў прэзідэнт Іранскай федэрацыі футбола Мехдзі Тадж.
Паводле першапачатковага раскладу, матчы зборнай Ірана на групавым этапе чэмпіянату свету супраць Новай Зеландыі, Бельгіі і Егіпта павінны прайсці ў Лос-Анджэлесе і Сіэтле.
Чэмпіянат свету 2026 года адбудзецца з 11 чэрвеня па 19 ліпеня ў Канадзе, Мексіцы і ЗША. Раней паведамлялася, што Іран можа адмовіцца ўдзелу, і тады яго трэба замяніць іншай зборнай, па ўсёй верагоднасці з Азіі.
На наступным тыдні адбудуцца першыя міжкантынентальныя стыкавыя матчы.
Каментары