Кіраўніца бізнэс-асацыяцыі АВВА фактычна інвеставала грошы пад адмоўны працэнт. І заклікае да таго ж іншых
Марына Гірын заклікае інвеставаць у праграму Emerytura bez obaw («Пенсія без боязі»). Аднак, як паказваюць разлікі «Нашай Нівы», умовы ўкладаў у гэты фонд нашмат менш выгадныя нават у параўнанні з пенсійнымі праграмамі вялікіх польскіх банкаў. Відавочная перавага ў «Пенсіі без боязі» ёсць толькі для тых, хто прывядзе новых кліентаў.

З сакавіка 2026 Марына Гірын падпрацоўвае кансультантам па фінансавым планаванні, страхавых і назапашвальных праграмах у кампаніі Prudential. Жанчына прызнаецца, што яшчэ год таму мала што ведала пра фінансавыя інструменты — хоць і ўзначальвала бізнэс-асацыяцыю.
«Тады я наогул нічога не ведала ні пра страхаванне, ні пра такія прадукты ў Польшчы», — піша сустаршыня бізнэс-асацыяцыі беларусаў за мяжой АВВА ў сваім допісе ў сацсетках.
Чытайце таксама: Здаецца, вызначылася самая модная пара беларускай апазіцыі. Як вам іх пачуцце стылю?
«Я проста шукала рашэнне для сябе і мужа […]. Я пачала разбірацца, глядзець розныя варыянты. І ў выніку знайшла прадукт, які аформіла спачатку сабе, а потым і мужу», — расказвае Гірын, называючы канкрэтную ахоўна-ашчадную праграму Еmerytura bez obaw («Пенсія без боязі») ад кампаніі Prudential.
Гірын сцвярджае, што за мінулы месяц правяла каля 12 кансультацый для беларусаў і дапамагла аформіць тры полісы Emerytura bez obaw.
«Што важна разумець: мінімальная сума ўваходу ў гэты прадукт — 165 злотых (каля $45 — НН), вашы грошы працуюць, гэта бяспечныя ўкладанні, у сярэднім гэта каля 4,5% гадавых. Напрыклад, летась было каля 11%, але, паколькі прадукт доўгатэрміновы, лепш арыентавацца на сярэднюю даходнасць. Выплаты па полісе не абкладаюцца падаткам», — нахвальвае праграму Гірын і пераконвае, што лепш пачаць раней, а канкурэнта гэтаму прадукту на польскім рынку сёння няма.
Аднак калі вывучыць ўмовы праграмы, якія звычайна пішуцца дробным тэкстам і не чытаюцца ўкладчыкамі, то акажацца, што інвестыцыі 20 гадоў будуць даваць адмоўную даходнасць у большасці сцэнароў — няважна, ультракансерватыўных ці агрэсіўных. І толькі праз 20 гадоў вы атрымаеце даход.
Калі вы будзеце інвеставаць па 5 тысяч злотых штогод (цяпер гэта $1350) і вырашыце выйсці з праграмы ў першы год — вам не вернуць нічога або амаль нічога. Таму што большая частка першага дэпазіту пойдзе на выплату бонусу агенту, які вас прыцягнуў.
Нават праз дзесяць гадоў, калі па логіцы ў вас ужо павінна будзе быць на рахунку 50 тысяч злотых ($13500 па цяперашнім курсе) плюс працэнты — вам добра калі вернуць 60% ад укладзенага.
Вось табліца, якая паказвае прагназаванае вяртанне інвестыцый на 20‑гадавым гарызонце. Гэтая інфармацыя адлюстроўвае гістарычныя разлікі самой кампаніі Prudential па праграме Emerytura bez obaw.
Рэкамендаваны тэрмін утрымання: 20 гадоў
Прыкладная інвестыцыя: 5 000 zl на год
Страхавы ўзнос: 130 zlКалі ашчаджальнік
выйдзе з праграмы
праз годКалі ашчаджальнік
выйдзе з праграмы
праз 10 гадоўКалі ашчаджальнік
выйдзе з праграмы
праз 20 гадоў
(рэкамендаваны тэрмін)Сцэнарыі ў выпадку дажыцця
Мінімум
Няма мінімальнага гарантаванага вяртання ў выпадку выхаду з праграмы да заканчэння года. Ашчаджальнік можа страціць частку або ўсю сваю інвестыцыю.
27 500 zl
75 790 zl
Экстрэмальныя ўмовы
Экстрэмальныя ўмовы
Канчатковая вартасць інвестыцыі пасля выліку выдаткаў
0 zl
27 500 zl
100 000 zl
Сярэдняя гадавая стаўка прыбытку
-100,00%
-12,45%
0,00%
Неспрыяльны
Неспрыяльны
Канчатковая вартасць інвестыцыі пасля выліку выдаткаў
0 zl
30 450 zl
100 000 zl
Сярэдняя гадавая стаўка прыбытку
-100,00%
-10,23%
0,00%
Умераны
Умераны
Канчатковая вартасць інвестыцыі пасля выліку выдаткаў
0 zl
35 700 zl
100 000 zl
Сярэдняя гадавая стаўка прыбытку
-100,00%
-6,85%
0,00%
Спрыяльны
Спрыяльны
Канчатковая вартасць інвестыцыі пасля выліку выдаткаў
0 zl
41 890 zl
121 490 zl
Сярэдняя гадавая стаўка прыбытку
-100,00%
-3,55%
1,90%
Сума, інвеставаная за гэты час
5 000 zl
50 000 zl
100 000 zl
Сцэнарый у выпадку смерці
Смерць застрахаванага
Канчатковая вартасць інвестыцыі пасля выліку выдаткаў, якая належыць бенефіцыярам
100 000 zl
100 000 zl
100 000 zl
Страхавы ўзнос, сабраны за гэты час
93 zl
1 288 zl
2 644 zl
Чаму так выходзіць? Кампанія бярэ высокія камісіі за кіраванне капіталам, агрэсіўна прыцягвае кліентаў, але вельмі кансерватыўна кіруе сродкамі і мае вялізныя працэнты за вывад грошай першыя 20 гадоў пасля ўкладання.
Калі захочаце выйсці раней, чым праз 20 гадоў — вам вернуць толькі частку ад вашага дэпазіту, а працэнты па ім — не выплацяць.
Куды інвестуе Prudential? Паводле афіцыйных дакументаў, не менш за 45% капіталу ў кіраванні Prudential укладае ў польскія дзяржаўныя аблігацыі — гэта бяспечныя ўкладанні, але з невялікім працэнтам даходу. Кампанія сама называе працэнт звароту — 3,1% гадавых.
Іншымі словамі, укладанне ў Emerytura bez obaw з пазіцыі ўкладчыка — гэта, хутчэй, доўгатэрміновае бясплатнае крэдытаванне Prudential, а не інвестыцыя.
Адсутнасць дзяржаўнага падатку на вывад капіталу — гэта таксама падманлівы бонус, калі гаварыць пра пытанне з пазіцыі пенсійных накапленняў.
Кожны чалавек у Польшчы можа адкрыць гэтак званы індывідуальны пенсійны рахунак (IKE), вывад сродкаў з якога пасля 60 гадоў не абкладаецца падаткамі. А калі раней — то чалавек плаціць толькі падатак на прыбытак.
Папулярны спосаб інвеставання сярод рознічных інвестараў не толькі сярод фінансава пісьменных палякаў, а ва ўсім свеце — гэта інвеставанне ў шырокія індэксы (ETF) праз пенсійныя рахункі.
У такім выпадку камісійныя платы мінімальныя — да 0,22% гадавых у многіх дарагіх ETF (у параўнанні з мінімум 1,6% па праграме, якую рэкламуе Гірын). Кіраўнічыя фонды самі прымаюць рашэнні, якія каштоўныя паперы купляць, і валоданне часткай фонду азначае, па сутнасці, валоданне ўсімі каштоўнымі паперамі ў яго на балансе патроху, што балансуе рызыкі.
Для ілюстрацыі мы склалі таблічку, якая паказвае розніцу росту капіталу пры інвестыцыях у шырокія індэксы самастойна, у праграму Emerytura bez obaw і ў праграму пенсійных накапленняў ад найбольшага польскага банка PKO Bank Polski. Для разлікаў узятыя даныя сярэдняй даходнасці ETF, даходнасці па праграме «Пенсійны пакет 2050» ад PKO і даныя з дакументацыі Prudential.
Параўнанне пенсійных прадуктаў: прагноз вынікаў
Перыяд
Праз 1 год
Укладзена
5 000 zl
5 000 zl
5 000 zl
Вартасць
0 zl
5 230 zl
5 339 zl
Прыбытак
-100%
+4,6%
+6,8%
Праз 5 гадоў
Укладзена
25 000 zl
25 000 zl
25 000 zl
Вартасць
9 500 zl
28 036 zl
29 519 zl
Прыбытак
-62%
+12,1%
+18,1%
Праз 10 гадоў
Укладзена
50 000 zl
50 000 zl
50 000 zl
Вартасць
34 000 zl
62 583 zl
69 070 zl
Прыбытак
-32%
+25,2%
+38,1%
Праз 20 гадоў (рэкамендаваны тэрмін Prudential)
Укладзена
100 000 zl
100 000 zl
100 000 zl
Вартасць
100 000 zl
157 931 zl
197 930 zl
Прыбытак
0%
+57,9%
+97,9%
Методыка разліку
«З задавальненнем дапамагу разабрацца ў прадукце, зрабіць калькуляцыю і параіць лепшы варыянт, улічваючы асаблівасці кожнага з нас. Напішыце мне — прапаную час. Мая асабістая місія, каб мы жылі годна і ў дабрабыце: і каб пільны пошук грошай у інтэрнеце быў апошнім, што мы рабілі», — піша Марына Гірын у сацсетках.
На запыт «Нашай Нівы» пра каментарый адносна асаблівасцей выплат дывідэндаў кампаніяй Prudential яна не адказала.
Каментары
[Зрэдагавана]