Свет

Махляры для атрымання грошай без пары «пахавалі» самую старую чарапаху ў свеце

Інфармацыя пра «смерць» самай старой сухапутнай чарапахі ў свеце была няпраўдай і часткай махлярства. Гаворка ідзе пра чарапаху па імені Джонатан, якой каля 193 гадоў і якая жыве на востраве Святой Алены ў Атлантычным акіяне, паведамляе Euronews.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: AP

Напярэдадні ў сацыяльных сетках з’явілася паведамленне пра нібыта смерць Джонатана. Яго апублікаваў фэйкавы акаўнт, які выдаваў сябе за ветэрынара, што нібыта працаваў з гэтай чарапахай. Публікацыя хутка набрала мільёны праглядаў і выклікала хвалю спачуванняў ад людзей з усяго свету.

Аднак пазней высветлілася, што гэта быў розыгрыш. Рэальны ветэрынар не меў да гэтай «навіны» ніякага дачынення, а за фэйкавымі паведамленнямі стаялі махляры. Яны выкарыстоўвалі гэтую гісторыю, каб прыцягнуць да сябе ўвагу і паспрабаваць сабраць грошы, у тым ліку ў крыптавалюце.

Прадстаўнікі вострава святой Алены пацвердзілі, што Джонатан жывы і працягвае жыць на тэрыторыі рэзідэнцыі губернатара. Інфармацыю ж пра яго смерць назвалі поўнай фальшыўкай.

Джонатан лічыцца самай старой сухапутнай жывёлінай у свеце. Яго нават уключылі ў Кнігу рэкордаў Гінэса. Вядома, што ён нарадзіўся на Сейшэльскіх астравах недзе каля 1832 года, а на востраў Святой Алены чарапаху прывезлі ў 1882-м, калі ёй было каля 50 гадоў. З таго часу Джонатан стаў мясцовай славутасцю.

Востраў Святой Алены вядомы тым, што там правёў свае апошнія гады ў ссылцы французскі імператар Напалеон Банапарт. Ён памёр у 1821 годзе — яшчэ да таго, як Джонатан зрабіў свае першыя крокі ў жыцці.

Каментары

Цяпер чытаюць

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага46

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка згадаў беларуску, якая нарадзіла тройню і атрымала кватэру8

«Гэта спроба дастукацца да аднаго чалавека». Курэйчык — пра пяцігадзінны стрым Ціханоўскага40

На дзяржаўным тэлебачанні расказалі пра маштаб палітычных рэпрэсій у Гомелі цяпер7

Марыі Калеснікавай прысудзілі званне ганаровай прафесаркі ў Зальцбургу11

ЕС выключыць бізнэсоўцаў Гуцэрыева і Шаўцова з беларускага санкцыйнага спісу3

У Германіі ў краме ў беларуса выпалі грошы. А як стаў падымаць, з сумкі пасыпаліся скрадзеныя шакаладкі2

Упершыню з 1945 года ў ЗША расстраляюць вайскоўца. Такое пакаранне стралку з Форт-Худа ўхваліў Трамп1

Жыхар Гродна вырасціў гіганцкі гарбуз — 150 кілаграмаў

Як беларускія лазеры дапамаглі даследаванням, за якія сёлета ўручылі Нобелеўскую прэмію па медыцыне4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага46

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць