Перад уваходам у пракуратуру Сяржук казаў, што падрыхтаваны да любога павароту падзеяў, нават да такога, як з маладафронтаўцам Зьмітром Дашкевічам.
Маладзёвага актывіста дэмакратычнага руху Сержука Лісічонка 19 верасьня выклікалі ў рэспубліканскую пракуратуру на допыт. Ён зьяўляецца падозраным у справе незарэгістраванай арганізацыі «Малады фронт».
Лісічонак выклікаўся на допыты і на мінулым тыдні, у адзін час са Зьмітром Дашкевічам, але не зьяўляўся на іх. «Быў ціск на адваката, што ён пакрывае мяне, – кажа Лісічонак. – З бацькамі былі сур’ёзныя гутаркі. Таму я і вырашыў схадзіць на допыт».
Перад уваходам у пракуратуру Сяржук казаў, што падрыхтаваны да любога павароту падзеяў, нават да такога, як з Дашкевічам. Але Лісічонка не арыштавалі, хоць пакінулі ранейшы статус падазронага. Гэты допыт па словах актывіста ня даў нічога новага.
Справа «Маладога фронту», якая была распачата адразу пасьля выбараў, набывае новы віток. За кратамі ўжо знаходзіцца Зьміцер Дашкевіч, на допыты на Полаччыне выклікаюць Паўла Севярынца.
Фота Юліі Дарашкевіч
-
Журналістка «Спутніка» звяртаецца да Лукашэнкі: яе сын паступіў у Вышэйшую школу эканомікі ў Маскве, а дома на яго завялі крыміналку
-
Былы супрацоўнік «Бетэры» запісаў вялікае відэа пра гэта анлайн-казіно. Цяпер у яго праблемы з міліцыяй
-
У Мінску развіталіся з паэтам Уладзімірам Карызнам, аўтарам слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі
Каментары