Грамадства88

Актывісту БХД Яўгену Якавенку далі год «хіміі» за ўхіленне ад войска

Пракурор прасіў пакараць хлопца 3 месяцамі турмы.

Пракурор прасіў пакараць хлопца 3 месяцамі турмы.

4 чэрвеня суддзя суда Цэнтральнага раёна Гомеля Таццяна Швец вынесла прысуд па крымінальнай справе за ўхіленне ад прызыву на вайсковую службу ў дачыненні да актывіста БХД Яўгена Якавенкі. Хлопца прысудзілі да аднаго года папраўчых працаў, т.зв. «хіміі». Пра НН гэта паведаміў сустаршыня БХД Павел Севярынец.

Ад снежня 2009 г. Яўген Якавенка неаднаразова звяртаўся ў Гомельскі гарваенкамат з просьбай весці з ім перапіску на дзяржаўнай беларускай мове. На кожны з ягоных зваротаў ваенкамат адказваў адмовай. Позву на беларускай мове актывісту так і не выдалі. Яўген звяртаўся ў Канстытуцыйны суд, Адміністрацыю Лукашэнкі. Ён падаў у суд на дзеянні супрацоўнікаў ваенкамата, але суд Савецкага раёна горада Гомеля без тлумачэнняў суд адмовіўся распачынаць адміністрацыйную справу па фактах парушэння супрацоўнікамі ваенкамату Закона аб мовах і Канстытуцыі РБ.У выніку на Яўгена Якавенку завялі адміністрацыйную справу па арт 25.1 ч3 (не з’яўленне па позве) КАаП РБ, па якой у выніку суд яго апраўдаў. Тады на актывіста завялі ўжо крымінальную справу па арт. 435 ч.1 КК РБ.

Ватра адзанчыць, што раней у судах былі апраўданыя вернікі Іван Міхайлаў і Зміцер Смык. Іх, як і Якавенку, вінавацілі ва ўхіленні ад прызыву на вайсковую службу. Каардынатар кампаніі «За альтэрнатыўную грамадзянскую службу» Міхась Пашкевіч мяркуе, што хоць Якавенку, Смыку і Міхайлаву і закідалі адзін і той жа артыкул, справа іх трошкі адрозніваецца. «Усё ж, як мне падаецца, справа Якавенкі — палітычная. Тут два чыннікі — прынцыповая пазіцыя наконт моўнага пытання і сяброўства ў БХД», — кажа М. Пашкевіч. Тым не менш, лічыць ён, справа Якавенкі выглядае абсурдна — Смыка судзілі ў адным судзе з Якавенкам, паводле таго ж артыкула, але яго апраўдалі, а Яўгена адправілі на «хімію».

БХД ініцыявала збор подпісаў прадстаўнікоў беларускай грамадскасці пад адкрытым лістом з патрабаваннем спыніць судовы пераслед Яўгена Якавенкі, прынесці яму прабачэнні, пакараць вінаватых у гэтай справе чыноўнікаў і больш не дапускаць такой знявагі беларускай мовы ў Беларусі.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах11

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах

Усе навіны →
Усе навіны

25 студзеня прэзідэнты збяруцца ў Вільні ўшанаваць памяць Кастуся Каліноўскага7

Беларуска павесіла кармушку для птушак за акном. Глядзіце, хто да яе прыляцеў7

У Беларусі хочуць істотна змяніць умовы лізінгу

«Беларусы дастаткова мудрыя, каб чакаць». Севярынец выступіў у Вільні33

На трохбаковай сустрэчы ў Абу-Дабі сёння будзе абмяркоўвацца пытанне тэрыторый

Праз некалькі дзён прыйдзе адліга

Асудзілі экс-начальніка следчага ўпраўлення Магілёва, якому КДБ вырабіла фэйкавы пашпарт «Новай Беларусі»8

Прэм'ер Літвы пра пераезд Ціханоўскай у Польшчу: Не бачу ні выгады, ні страты19

Аляксандр Рыбак зноў рыхтуецца да адбору на «Еўрабачанне»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах11

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць