Грамадства22

Святлана Байкова абвясціла галадоўку?

Інфармацыйная блакада вакол «справы Байковай» дасягнула найвышэйшага пункту.

Інфармацыйная блакада вакол «справы Байковай» дасягнула найвышэйшага пункту. Калегі старшага следчага па найважнейшых справах Генпракуратуры пачалі ўнікаць яе сваякоў, якія цяпер самі нічога не ведаюць пра стан Святланы..

Збольшага можна зразумець, чаму з боку КДБ ці Генеральнай пракуратуры няма афіцыйных паведамленняў пра затрыманне і прычыны арышту Святланы Байковай, інкрымінаваныя ёй дзеянні і г.д.: справа складаная, таямніца следства, урэшце – самі не разабраліся, што адбылося і што з гэтага будзе. Пры тым, што ёсць канкрэтныя факты, якія бессэнсоўна адмаўляць, але цалкам можна агучыць на прэс-канферэнцыі альбо размясціць на ведамасным сайце. Выпадак бо не шараговы!

Але ў дадзенай сітуацыі гаворка ідзе не столькі пра «пазбаўленне ад журналісцкага інфармацыйнага голаду», колькі пра стаўленне да сваякоў Байковай.

З дня заключэння Святланы пад варту яны размаўлялі з ёй праз адвакатаў і падтрымлівалі паштовую сувязь; самі пісалі і атрымлівалі ад яе штотыдзень два-тры лісты. Зразумела, што ўсе паведамленні ў абодва бакі папярэдне чыталіся, скажам так, іншымі зацікаўленымі асобамі, а таму ніякіх намёкаў аб ходзе расследавання там і быць не магло.

У кожным лісце, дасланым з СІЗА КДБ, Байкова цікавілася справамі свайго 11-гадовага сына і здароўем маці, якая ў дзень арышту дачкі знаходзілася ў бальніцы. Ад пажылой, практычна сляпой жанчыны блізкія некаторы час спрабавалі хаваць праўду – казалі, што Святлана ў камандзіроўцы, але сэрца маці сапраўды не падмануць...

У красавіку маці сустрэлася з дачкой у следчым ізалятары. Праз некалькі тыдняў, у траўні, пенсіянерка папрасіла яшчэ адну сустрэчу, але гэтым разам атрымала ад следчага адмову.

З бацькам свайго сына Байкова ў разводзе, былы муж сваяком не з'яўляецца, а таму прэтэндаваць на спатканне не можа. Сувязь са Святланай блізкія ёй людзі падтрымлівалі з дапамогай лістоў і праз адваката. Да нядаўняга часу.

У апошнім лісце, ад 26 траўня, Святлана Байкова папрасіла, каб ёй больш не прыносілі прадуктовых перадачаў: яна абвяшчае галадоўку, якая мусіла пачацца 31 мая. Па дзіўным супадзенні, прыкладна ў гэты ж час яе абаронца апынаецца ў бальніцы.

На ўчарашні дзень, 3 чэрвеня, не было ніякай інфармацыі пра тое, што цяпер адбываецца ў камеры следчага ізалятара КДБ, дзе знаходзіцца старшы следчы Генеральнай пракуратуры.

Ведаючы характар Святланы, можна меркаваць, што яна сапраўды абвясціла галадоўку. Вось толькі каму ад гэтага будзе горш? Байкова выдатна разумее, што ў яе справе не шараговыя «рамізнікі» паставілі воз паперадзе каня.

Ужо звярталася ўвага на тое, што падчас расследавання крымінальных справаў практычна кожны свой крок следчыя ўзгадняюць з вышэйшым начальствам. Байкова не аднаасобна прымала рашэнні па тым альбо іншым следчым дзеянні ў расследаванні шматэпізодных карупцыйных справаў, якія потым разглядаліся судамі, а прысуды набывалі законную сілу.

Сітуацыя са старшым следчым Генпракуратуры выглядала б больш лагічна, калі б «памылкі» ў працы Байковай спачатку ацанілі судовыя інстанцыі.
Гэта значыць, у судовым парадку перагледзець усе справы: незаконна прыцягнутых да крымінальнай адказнасці і незаконна асуджаных адпусціць з мірам, незаконна вызваленых ад крымінальнай адказнасці – асудзіць, а вінаватых у беззаконні – пакараць. Але падобна да таго, што ніхто не ведае, як гэты «воз» паставіць на месца. Нават у Генеральнай пракуратуры, бо калі да нядаўняга часу калегі Святланы хоць неяк ішлі на кантакт з яе сваякамі (а да каго ім яшчэ было звяртацца па дапамогу?), то цяпер людзі ў пракурорскіх мундзірах, спасылаючыся на забарону начальства, адмаўляюцца ад зносінаў.

Каментары2

Цяпер чытаюць

26‑гадовая цяжарная ў Дзяржынску памерла праз беларускі антыбіётык, які раней ужо забаранялі — бо ад яго загінула некалькі жанчын12

26‑гадовая цяжарная ў Дзяржынску памерла праз беларускі антыбіётык, які раней ужо забаранялі — бо ад яго загінула некалькі жанчын

Усе навіны →
Усе навіны

Былая палітзняволеная са Швецыі: Следчы думаў, што бабулю расколе адразу, а бабуля як уперлася!1

У Курскай вобласці загінулі чатыры расійскія афіцэры — на іх напала «Баба-Яга»1

MALDZIS выкупіў старадаўні архіў парафіі з Гарадзеншчыны3

У Барысаве распрацавалі пажарны танк для самых складаных узгаранняў ФОТЫ

КДБ абвесціў затрыманых кнігавыдаўцоў Яўдаху, Багдановіча і Коласа ўдзельнікамі экстрэмісцкага фармавання13

Трамп незадаволены абраннем Маджтабы Хаменеі1

«У мяне на стале пяць гадоў ляжала папера з перадачай права апекі над сынам». Вольга Севярынец — пра гады страху, антыдэпрэсанты і надзею12

У Германіі ўпаў метэарыт, асколкі прабілі дахі дамоў3

Журналіст Павел Дабравольскі асуджаны на 9 гадоў пазбаўлення волі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

26‑гадовая цяжарная ў Дзяржынску памерла праз беларускі антыбіётык, які раней ужо забаранялі — бо ад яго загінула некалькі жанчын12

26‑гадовая цяжарная ў Дзяржынску памерла праз беларускі антыбіётык, які раней ужо забаранялі — бо ад яго загінула некалькі жанчын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць