Вайна44

Украінскі Генштаб паведаміў пра паражэнне НПЗ у Пермскім краі

Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны заявіў пра ўдар па нафтаперапрацоўчым заводзе «Лукойл-Пермнафтааргсінтэз» у Пермскім краі Расіі.

Па словах украінскіх вайскоўцаў, адлегласць да цэлі складала больш за 1500 кіламетраў ад лініі фронту. Паведамляецца, што пасля атакі на тэрыторыі прадпрыемства прагучалі выбухі і ўзнік пажар.

Як сцвярджаецца, агонь закрануў устаноўку ізамерызацыі, якая выкарыстоўваецца для павышэння актанавага ліку бензіну, а таксама ўстаноўку першаснай перапрацоўкі нафты.

Украінскія вайскоўцы адзначаюць, што гэты завод з’яўляецца адным з найбуйнейшых нафтаперапрацоўчых прадпрыемстваў Расіі і выпускае бензін, дызельнае і авіяцыйнае паліва, якое выкарыстоўваецца для патрэб расійскай арміі.

Інфармацыя пра маштаб пашкоджанняў пакуль удакладняецца. Украінскі бок заяўляе, што працягне наносіць удары па аб’ектах, якія лічыць важнымі для вайскова-эканамічнага патэнцыялу Расіі.

Каментары4

  • Кто знает
    07.05.2026
    Остались ли в Беларуси конезаводов? Вероятно гужевой транспорт будет отмечать втрое рождение скоро.
  • Х
    07.05.2026
    Дзякуй ЗСУ🇺🇦🎉
  • К
    07.05.2026
    Бачыце какошнікавая хунта разам з кокашэнко што можа быць?

Цяпер чытаюць

«Знік без звестак» вельмі малады беларускі наёмнік5

«Знік без звестак» вельмі малады беларускі наёмнік

Усе навіны →
Усе навіны

«Я шалёнав хачу ў Маскву». Беларуска, якая чакае ў ЗША суда за кантрабанду авіякампанентаў у Расію, спадзяецца на дапамогу РФ6

Хмарачос Wildberries будзе самым высокім будынкам у Маскве8

У Польшчы адбылася самая вялікая ўцечка медыцынскіх асабістых даных у гісторыі краіны. Вось што ўцякло і як засцерагчыся4

Як асабістая доктарка Лукашэнкі вучыць беларусаў цаніць радзіму, а сама скупляе люкс і адпачывае на Блакітным Беразе ШМАТ ФОТА66

У Вілейскім раёне закрылі нелегальны спартыўны летнік

Ціханоўскі з размахам сустрэў дзень народзінаў у Лос-Анджэлесе60

«Баяцца, што можа нешта ўзарваць проста з турмы». Севярынец — пра галоўнага беларускага «тэрарыста» Аўтуховіча1

Развітанне з Мілінкевічам адбудзецца ў Варшаве ў суботу, 22 жніўня14

Беларус парэзаў нажом двух украінцаў ва Уроцлаве5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Знік без звестак» вельмі малады беларускі наёмнік5

«Знік без звестак» вельмі малады беларускі наёмнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць