Улада22

МЗС: Абмежавальнымі мерамі ў гандлі Расія наносіць Беларусі найбольшы эканамічны ўрон

Пра гэта гаворыцца ў каментарыі Міністэрства замежных спраў Беларусі, распаўсюджаным 7 чэрвеня.

Паводле звестак МЗС, зараз у гандлі з Беларуссю замежнымі дзяржавамі прымяняюцца 28 абмежавальных мер, у тым ліку дзевяць — антыдэмпінгавых і пяць — спецыяльных абарончых. У прыватнасці, Украіна прымяняе шэсць мер, ЕС — чатыры, Індыя і ЗША — па дзве, Малдова і Кыргызстан — па адной.

Найбольшую колькасць абмежавальных мер — 12 — прымяняе Расія. Паводле інфармацыі МЗС, у Расіі створаны няроўныя канкурэнтныя ўмовы для беларускіх вытворцаў, якія бяруць удзел у тэндэрах сістэмы дзяржзакупак.

«Існуе абмежаванне доступу беларускіх тавараў да сістэмы расійскіх дзяржаўных закупак у выглядзе ўстанаўлення цэнавых прэферэнцый у памеры 15% толькі для пастаўшчыкоў расійскіх тавараў. Згаданыя прэферэнцыі распаўсюджваюцца толькі на абмежаваны пералік беларускіх тавараў», — падкрэсліваюць у МЗС.

Дзейнічаюць таксама абмежаванні на доступ беларускай аўтамабільнай і камунальнай тэхнікі, што вырабляецца на тэрыторыі Расіі, да закупкі федэральнымі органамі выканаўчай улады і суб’ектамі Расійскай Федэрацыі з выкарыстаннем субсідый.

Апрача таго, зазначаецца ў паведамленні, існуе забарона на распаўсюджванне льготных умоў крэдытавання ў расійскіх банках з субсідаваннем працэнтных ставак і набыцця сельгастэхнікі ў лізінг. Прымяняюцца абмежаванні доступу беларускай аўта‑ і сельгастэхнікі для рэалізацыі сельскагаспадарчым таваравытворцам і сельскагаспадарчым спажывецкім кааператывам на ўмовах лізінгу.

Шэраг абмежавальных мер тычацца і ўзаемаадносінаў у энергетычнай сферы. У прыватнасці, падкрэсліваюць у МЗС, збіранне з 1 студзеня 2010 года вывазной мытнай пошліны на асобныя катэгорыі нафтапрадуктаў, што пастаўляюцца ў Беларусь з Расіі, парушае палажэнні міжнародных абавязацельстваў РФ.

Абмежаваннем таксама з’яўляецца прадастаўленне ААТ «Газпром» выключнага права на экспарт газу, што з’яўляецца мерай нетарыфнага рэгулявання знешняга гандлю, зазначаецца ў каментарыі. Пры гэтым унутраная расійская цана на газ істотна ніжэйшая за цану на газ у Беларусі нават з улікам транспартных выдаткаў. «Гэта стварае істотныя цэнавыя перавагі для расійскіх кампаній і тавараў, якія імі вырабляюцца, як на ўнутраным, так і на беларускім рынку і па сутнасці з’яўляецца франтальнай субсідыяй усёй расійскай эканоміцы», — гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, у канцы мая Міністэрства эканамічнага развіцця Расіі заявіла, што максімальная колькасць абмежавальных мер для расійскіх тавараў дзейнічаюць у Беларусі. Як гаворыцца ў дакладзе Мінэканамразвіцця «Аб умовах доступу расійскіх тавараў на замежныя рынкі», у Беларусі дзейнічаюць 22 абмежавальныя меры, у краінах ЕС — 17, ва Украіне — 10, у ЗША — 9.

Каментары2

Цяпер чытаюць

ВУП Беларусі вырас у тры разы менш, чым планавалася. Чаму так і чаго чакаць ад 2026-га?1

ВУП Беларусі вырас у тры разы менш, чым планавалася. Чаму так і чаго чакаць ад 2026-га?

Усе навіны →
Усе навіны

Унікальную аперацыю зрабілі ў Віцебску: паралізаваны пацыент зноў пачаў хадзіць2

Палітзняволеная ў Гомельскай калоніі зацяжарыла на спатканні, ёй хутка нараджаць6

Цяпло ў мінскія кватэры вярнулася цалкам толькі сёння

У Мінску моцны смог9

З Кіева за студзень выехалі 600 тысяч чалавек3

За мінулы год у Літве прызналі пагрозай нацыянальнай бяспецы ўтрая больш беларусаў, чым пазалетась4

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў16

Ліса пасялілася на самым даху будынка ў Глыбокім3

Мяняецца характар надвор'я. Уночы мінус 20°С ужо не будзе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ВУП Беларусі вырас у тры разы менш, чым планавалася. Чаму так і чаго чакаць ад 2026-га?1

ВУП Беларусі вырас у тры разы менш, чым планавалася. Чаму так і чаго чакаць ад 2026-га?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць