Грамадства11

Акцёр Сяргей Тоўсцікаў змагаецца з цяжкай хваробай

Пасля таго, як трапіў у шпіталь, акцёр просіць аб дапамозе.

Сяргей Тоўсцікаў на спектаклі «Цесля» 

Беларускі акцёр Сяргей Тоўсцікаў, вядомы па шматлікіх тэатральных ролях і праектах «Маланкі» ды «Белсата», сутыкнуўся з сур’ёзнымі праблемамі са здароўем. Пасля нядаўняй шпіталізацыі артыст вярнуўся дадому, аднак яго стан патрабуе працяглага лячэння і рэабілітацыі, піша Reform.news.

Сяргей Тоўсцікаў аддаў беларускаму тэатру больш за 20 гадоў. У 2020 годзе ён абраў прынцыповую пазіцыю, што прывяло да страты працы ў Новым драматычным тэатры і вымушанай эміграцыі. У Вільні Сяргей не толькі працягнуў акцёрскую кар’еру, але і заснаваў дзіцячую тэатральную студыю «Ў нескладанае», выхоўваючы новае пакаленне беларусаў. Гледачы ведаюць артыста па спектаклях «Белая мыш», «Ціхары», «Цесля», і толькі ў красавіку Сяргей іграў на сёлетняй прэм’еры — пастаноўцы паводле беларускага фалькору «Чортава дачка».

Аднак цяжкая фізічная праца, якой акцёр быў вымушаны займацца ў першыя гады эміграцыі — акцёр займаўся зборам металаканструкцый, каб забяспечыць жыццё — адбілася на здароўі. Хранічны артрыт перайшоў у стадыю абвастрэння, якая суправаджаецца моцнымі болямі.

Напрыканцы красавіка Сяргей Тоўсцікаў трапіў у шпіталь; цяпер ён знаходзіцца дома, але мае патрэбу ў аднаўленні і рэабілітацыі. Сродкі патрэбныя на лекі, кансультацыі спецыялістаў і элементарнае падтрыманне жыцця. 

Рэквізіты для дапамогі (Swedbank):

Рахунак: LT04 7300 0101 8047 9833

Атрымальнік: SIARHEI TOUSTSIKAU

Важна: Пры пераводзе ў прызначэнні плацяжу (Paskirtis) пазначце: «На лячэньне і аднаўленьне» або «Gydimui ir reabilitacijai».

Каментары1

  • страховка?
    11.05.2026
    очень сочувствую и желаю выздоровления, но хотелось бы прояснить:у него нет страховки? Хронический артрит -не какая-то страшная болезнь, требующая лекарств по 2 млн долларов, которые не покрываются страховкой.

Цяпер чытаюць

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі4

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Усе навіны →
Усе навіны

Арцём Леўшуноў закінуў дэбютную шайбу ў гэтым сезоне ў НХЛ

У Германіі робат чапіўся да 16‑гадовай дзяўчыны. Хто будзе пакараны?11

Трое дзяцей і адзін дарослы загінулі ў выніку стральбы ў пачатковай школе ў ЗША

Знайшлі першую зялёную зорку. Раней лічылася, што такіх не бывае2

З камісіі па вяртанні афіцыйна выключылі свайго арыштаванага сябра1

Як часта трэба займацца сэксам, каб хутчэй зацяжарыць? Навукоўцы назвалі аптымальную частату5

У Расіі затрымалі беларуса, які стварыў карту «Халва». Ён нібыта прысвоіў 100 мільёнаў даляраў2

«Ёй званілі па 35 разоў на дзень». 51‑гадовая мінчанка аддала махлярам усе ашчаджэнні і неўзабаве памерла3

У Глускім раёне жанчына стварыла музей пад адкрытым небам ФОТЫ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі4

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць