Вайна11

Бел-чырвона-белы сцяг — з сабой. Каліноўцы выпусцілі працяг фільма-дзённіка

Байцы ў падвале рыхтуюцца да штурму — і чуюць па рацыі, як машына сумежнага падраздзялення падарвалася на міне. 

Скрыншот відэа

Полк Каліноўскага выпусціў працяг дакументальнага праекта «Тыдзень на фронце». Другая серыя ахоплівае падзеі з пятага па сёмы дзень знаходжання беларускіх добраахвотнікаў на пазіцыях у Запарожскай вобласці.

Дакументальныя кадры выпуска «Шэрая зона Запарожжа» знаёмяць з жыццём баявой групы каліноўцаў у падвале — адзіным месцы, дзе можна пачувацца адносна бяспечна.

У той ранак адбываецца замена: вопытны баец Ваяр пакідае пазіцыю з-за наступстваў кантузіі і праблем са здароўем, а на яго месца прыходзіць Кажан — малады добраахвотнік з Віцебска, былы студэнт-гісторык, які паспеў папрацаваць медыкам.

Каб забяспечыць падвал святлом і зарадзіць рацыі, камандзір групы з пазыўным Салам выходзіць «наверх» — у разбураны будынак. Ён запраўляе генератар і паказвае агнявую пазіцыю з нямецкім гранатамётам HK GMG. Сцяна будынка была спецыяльна часткова разабраная, каб мець агляд на пазіцыі праціўніка, якія знаходзяцца ўсяго за кіламетр.

«Каб страляць і не «спаліцца», нам прыйшлося разбурыць сценку, таму што мы знаходзімся ў прамой бачнасці ад рускіх. То-бок ад нас кіламетр, і там ужо нам ручкай могуць памахаць. У добрае надвор'е, калі ў цябе ёсць бінокль ці дальнамер, ты там пабачыш кагосьці. (…) Пазіцыя за час працы паказала сябе вельмі файна, нас не «спалілі» за два тыдні актыўнай працы. Я думаю, гэта поспех», — расказвае камандзір.

Вечар у падвале ператвараецца ў інтэлектуальную дыскусію. Байцы спрачаюцца пра постаць Кастуся Каліноўскага.

А наступны дзень праходзіць пад знакам небяспечнай вылазкі ў «шэрую зону». У густым тумане байцы спрабуюць знайсці збіты ўкраінскі дрон-бамбавік «Вампір». Аднак з-за рызыкі трапіць на неправераныя сцежкі група вырашае вярнуцца. Пазней дрон знойдзе група, якая заехала ў падвал пасля ратацыі.

Вярнуўшыся, Салам пачынае капаць дадатковы выхад з падвала. Ён тлумачыць гэта бяспекай: асноўны выхад глядзіць проста на ворага, і ў выпадку абрушэння будынка група апынецца ў пастцы.

Дзень заканчваецца чарговымі палітычнымі дэбатамі пра крызіс сучаснай дэмакратыі і непазбежнасць глабальных канфліктаў.

Пераломны момант

Кульмінацыяй стужкі становіцца сёмы дзень — час запланаванага штурму. Задача групы — падтрымаць пяхоту ў час актыўных дзеянняў. Кажан фіксуе пачатак аперацыі: калона бранетэхнікі ідзе на прарыў. Напружанне дасягае піку, калі ў падвале пачынае працаваць рацыя.

Праз дыялогі ў радыёэфіры становіцца вядома пра трагедыю: адна з машын сумежных падраздзяленняў падарвалася на міне. Чуваць паведамленні пра загінулага («200-га») і параненых («300-х»). Штурм згортваецца, бо сістэма ўзаемадзеяння парушаная. Байцы ў падвале застаюцца ў рэжыме чакання, пакуль ідзе складаная эвакуацыя параненых пад агнём ворага. Толькі да канца дня прыходзіць пацверджанне, што ўсіх удалося вывезці, у тым ліку забраць цела загінулага пабраціма.

«Штурм скончыўся, не паспеўшы пачацца. Ва ўмовах сучаснай вайны — гэта руціна», — каментуе апавядальнік Кос момант эвакуацыі пабрацімаў.

У канцы паказваюць выхад групы з пазіцыі. Байцы асцярожна здымаюць са сцяны падвала бел-чырвона-белы сцяг — сімвал, які суправаджаў іх увесь гэты тыдзень. Наперадзе ў ваяроў кароткі адпачынак, гарачая ежа і лазня. На змену ім прыйдзе наступная група, каб працягваць утрымліваць фронт. І так па коле, пакуль камусьці не ўдасца намацаць слабае месца ворага.

Каментары1

  • qwerty
    12.05.2026
    Держись, Жора, родной)

Цяпер чытаюць

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

Усе навіны →
Усе навіны

Прабітыя лёгкія, разарваная печань і сэкс з малалетняй: што адбываецца ўнутры беларускай міліцыі і як начальства гэта хавае39

Хуткасць Starlink ва Украіне для вайскоўцаў аднавілі2

У амерыканскім серыяле пра паліцыю ўспомнілі Беларусь12

Беларус, які 13 гадоў працаваў адвакатам у Мінску, здаў экзамен у польскую адвакатуру

Беларусы за тры дні сабралі неабходныя грошы на пахаванне Яна Памедора Рэуцкага

Чаму кракадзілы перажылі астэроід, які знішчыў дыназаўраў?6

Рубіа пра вайну ва Украіне: Насамрэч яна датычыцца Данбаса15

Наступнай ноччу Еўропа пераходзіць на зімовы час

Ігар Лосік расказаў, што не дало яму паехаць дахам у турме6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць