Свет77

Улады Венесуэлы пачалі дыялог з апазіцыяй

Прадстаўнік урада Венесуэлы правёў першую сустрэчу з прадстаўнікамі апазіцыі, каб намеціць дарожную карту дыялогу аб пераходзе да дэмакратыі.

Фота: тэлеграм-канал Хорхе Радрыгеса

Учора, 18 чэрвеня, адбылася сустрэча кіраўніка Нацыянальнай асамблеі Хорхе Радрыгеса і былой дэпутаткі ад апазіцыі Дзіноры Фігеры, якая напярэдадні вярнулася ў Каракас пасля васьмі гадоў выгнання, піша Telesurtv.net.

У афіцыйнай заяве, апублікаванай Радрыгесам, гаворыцца, што сустрэча прызначана для правядзення палітычнага дыялогу.

«На гэтай нарадзе быў прызначаны сумесны тэхніка-палітычны камітэт, парадак дня якога ўключае канкрэтныя этапы і тэрміны, што садзейнічаюць умацаванню дэмакратыі, кансалідацыі міру і пабудове будучага дабрабыту і працвітання для венесуэльцаў», — гаворыцца ў заяве Хорхе Радрыгеса.

Як паведамілі ў Дзярждэпартаменце ЗША, парадкам дня сустрэчы быў палітычны дыялог пра дэмакратычны пераход.

Гэты парадак дня ўключае аднаўленне дэмакратычных інстытутаў Венесуэлы, умацаванне Нацыянальнага палітычнага форуму, аднаўленне надзейных гарантый палітычнага ўдзелу і забеспячэнне асноўных грамадзянскіх свабод для адкрытага палітычнага дыялогу.

Дзярждэпартамент ЗША таксама лічыць гэта «першым крокам у тым, што стане прадуманым працэсам па стварэнні свабоднага і адкрытага венесуэльскага грамадства».

Хорхе Радрыгес — брат часовай прэзідэнткі краіны Дэлсі Радрыгес, якая прыйшла да ўлады пасля таго, як спецназ ЗША 3 студзеня выкраў Нікаласа Мадура.

65‑гадовая Фігера, член партыі «Справядлівасць перадусім», узначальвала Нацыянальную асамблею ў 2015 годзе, а ў 2018‑м пакінула краіну, як лічаць у ЗША, з-за «пагроз і пераследу». Пасля вяртання яна дыстанцыявалася ад лідаркі апазіцыі і лаўрэаткі Нобелеўскай прэміі міру Марыі Карыны Мачада, якая нядаўна выступіла з уласнай ініцыятывай па правядзенні такіх перамоў. 

Каментары7

  • Василь
    19.06.2026
    Правельни каментар. Трамп сила, а европейские лидери """""""
  • бабруйчанін
    19.06.2026
    А мы свой шанец ...не скарысталі Даведка
    У Венесуэле апазыцыя перамагла у 2016 годзе прайшло 10 год ...
  • Янка
    19.06.2026
    Нешта тая Фігера моцна нагадвае дзеячоў беларускай "канструктыўнай апазіцыі". А тая сустрэча - сустрэчу Черачня і Качанавай 28.10.2020. Дзе зараз той Черачэнь, дзе ягоная БСДГ, дзе круглы стол на пляцоўцы "Савета Рэспублікі", перспектыва якога абмяркоўвалася на той сустрэчы - ніхто ўжо і не памятае.

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Экскаватар ужо зносіць мінскую «Белую крэпасць» — адзіны прыватны дом сярод забудовы шматпавярховікаў ВІДЭА3

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць