Грамадства33

Ініцыятарамі павышэння цэн на бензін маглі быць прыватныя АЗС

Прыбытак АЗС у Беларусі, на думку эксперта, складае каля 20%.

Такую думку выказаў эканаміст Сяргей Чалы 15 чэрвеня ў Мінску падчас пасяджэння круглага стала па пытанні росту цэн на нафтапрадукты з пачатку года на 15%.

«На мой погляд, павышэнне цэн на бензін адбылося або ў выніку адпаведнага даручэння «Белнафтахіму» зверху, або дзякуючы лабісцкім намаганням прыватных рэтэйлераў», — падкрэсліў Чалы.

Эксперт таксама зазначыў, што асаблівасць беларускага рынку нафтапрадуктаў заключаецца ў магчымасці невідавочнай і негалоснай змовы гульцоў аб павышэнні цэн. Звязана гэта перш за ўсё з адсутнасцю канкурэнцыі.

«Калі на рынку ўсяго некалькі гульцоў, то, як толькі адзін з іх павышае цэны, астатнія проста за ім ідуць.

Гэта добра бачна па рынку сотавай сувязі», — сказаў Чалы.

Ён таксама падкрэсліў, што, у адрозненне ад Беларусі, на Захадзе лёгка пралічыць стварэнне цаны на рынку нафтапрадуктаў, бо яно празрыстае.

«У Мічыгане прыбытак аператара нафтазапраўкі складае ўсяго 0,2%. У большасці выпадкаў прыбытак або нулявы, або нават адмоўны»,

— заявіў эканаміст.

Асноўны прыбытак, паводле яго слоў, прыносіць інфраструктура — кафэ, магазіны, рэстараны. «Гэта прыклад таго, як пры рыначным цэнаўтварэнні атрымліваюць даход з аказання пабочных паслуг», — зазначыў Чалы.

Прыбытак АЗС у Беларусі, на думку эксперта, складае каля 20%.

Разам з тым Чалы таксама падкрэсліў, што ў Беларусі існуе масавае перакрыжаванае субсідаванне адных галінаў іншымі. У сувязі з увядзеннем экспартнай пошліны на нафтапрадукты ўпала рэнтабельнасць паставак нафтапрадуктаў на знешні рынак. «Гэта прычына кампенсаваць страты ростам цаны на ўнутраным рынку. Так устроена эканоміка», — зазначыў эксперт.

Чалы лічыць, што робіцца спроба за кошт павелічэння рублёвай цаны павялічыць доларавую выручку. «Гэта азначае, што ў нас курс рубля эканамічна неапраўданы.

Але ў сітуацыі, калі другая дэвальвацыя немагчыма, няма іншага выйсця», — сказаў ён.

Эканаміст упэўнены, што павышэнне цэн на бензін, павелічэнне кошту паслуг ЖКГ для ўладальнікаў элітнага жылля і чаканы рост ставак акцызу на алкаголь — звёны аднаго ланцуга. Паводле яго слоў, такім чынам улады спрабуюць напаўняць бюджэт, бо нафтаперапрацоўка не прыносіць ранейшага эканамічнага эфекту.

«Думаю, такія кропкавыя ўдары будуць працягвацца», — сказаў Чалы.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Вызваленым і дэпартаваным ва Украіну палітвязням не аддалі пашпарты

Вызваленым і дэпартаваным ва Украіну палітвязням не аддалі пашпарты

Усе навіны →
Усе навіны

За першыя тры гадзіны беларусы сабралі больш за 124 тысячы еўра для 123 вызваленых палітзняволеных2

УСУ вяртаюць пад свой кантроль тэрыторыі ў Пакроўску

Інфармацыя пра вызваленне Валянціна Стэфановіча не пацвярджаецца3

Лукашэнка даў інтэрв'ю жонцы Джона Коўла9

Алесь Бяляцкі расказаў, што ад яго патрабавалі напісаць прашэнне аб памілаванні. Ён адмовіўся ВІДЭА

Алесь Бяляцкі: Мяне праз усю Беларусь правезлі з завязанымі вачыма ВІДЭА4

«Пачуццё неймавернага шчасця». З'явілася вялікае ВІДЭА з вызваленымі беларускімі палітвязнямі5

Алесь Бяляцкі прыбыў у Вільню1

Прэс-сакратар МЗС Польшчы: Пачобут адмовіўся звяртацца да Лукашэнкі з просьбай аб вызваленні9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вызваленым і дэпартаваным ва Украіну палітвязням не аддалі пашпарты

Вызваленым і дэпартаваным ва Украіну палітвязням не аддалі пашпарты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць