Апублікаваны спіс праверак беларускіх суб’ектаў гаспадарання на другое паўгоддзе 2010 года.
Камітэт дзяржкантролю склаў спіс праверак беларускіх суб’ектаў гаспадарання на другое паўгоддзе 2010 года. За шэсць месяцаў па ўсёй краіне правераць 4180 суб’ектаў.
Пасля таго, як у першым паўгоддзе была правераная «Наша Ніва», чарга дайшла і да «Народнай волі». Апроч газеты, праверка прыйдзе і ў «Беларускую асацыяцыю журналістаў». І тых, і другіх вырашыла наведаць падатковая.
Сярод недзяржаўных арганізацый у спісе сустракаюцца асветніцкая грамадская арганізацыя «Фонд Льва Сапегі», асветніцкая ўстанова «Цэнтр прававой трансфармацыі», грамадская арганізацыя «Дзецям Чарнобыля», «Адукацыйны цэнтр ПОСТ» і іншыя.
Правераць і некаторыя дзяржаўныя ўстановы. Напрыклад, міністэрства замежных спраў пракантралюе дзейнасць амбасадаў ў Чэхіі і Венгрыі, а Міністэрства энергетыкі праверыць Нацбанк.
А вось дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры напаткае адразу пяць праверак!
Каментары