Спорт11

Аргенціна – Мексіка – 3:1, Нямеччына – Англія – 4:1

Англія бясслаўна пакідае мундыяль. Аргенціна будзе сячыся з немцамі.

Зборная Аргенціны выйграла ў 1/8 фіналу ў Мексікі з лікам 3:1 і выйшла ў чвэрцьфінал чэмпіянату свету, дзе згуляе са зборнай Нямеччыны, што разграміла Англію 4:1

Праўда, першы гол аргенцінцы – вызначыўся Карлас Тэвес (26-я хвіліна) – забілі з відавочнага афсайду. Потым лік падвоіў Гансала Ігуаін (33-я). У пачатку 2-га тайма (52-я) ці не самы прыгожы гол чэмпіянату забіў Карлас Тэвес. Мексіканцы здолелі забіць адзін мяч у адказ (Эрнандэс, 71-я).

Такім чынам вядомыя ўжо дзве пары чвэрцьфіналістаў:

Уругвай – Гана (пятніца, 2 ліпеня, 21:30),

Аргенціна – Нямеччына (субота, 3 ліпеня, 17:00). Гэтыя каманды сустракаліся ў чвэрцьфінале на чэмпіянаце свету 2006 года. Асноўны і дадатковы час тады скончыўся 1:1, і немцы (гаспадары чэмпіяната) перамаглі па пенальці 4:2.

У панядзелак пройдуць матчы Галандыя – Славакія (17:00) і Бразілія – Чылі (21:30).

Пераможцы згуляюць між сабой у чвэрцьфінале.

Зборная Нямеччыны (галоўны трэнер – Іяхім Лёў) разграміла зборную Англіі (галоўны трэнер – Фабіё Капела) ў 1/8 фіналу чэмпіянату свету па футболе з лікам 4:1 і выйшла ў чвэрцьфінал.

Немцы вялі ў ліку 2:0 (Клозэ, 20-я, Падольскі 32-я),

потым брытанцы змаглі скараціць лік (Апсан, 37),

а потым Лэмпард магутным ударам пад перакладзіну загнаў мяч у браму, але суддзя Хорхе Ларыёнда праспаў гэты момант і гол не залічыў.

Гэта быў ці не ключавы момант у сустрэчы. На перапынак каманды пайшлі з лікам 2:1.

А ў другім тайме немцы двойчы падлавілі англічан на контатаках. Дубль на рахунку Томаса Мюлера (67-я, 70-я).

4:1.

Пакуль нібыта грымнула чарговая сенсацыя чэмпіянату – Англія вылецела з чэмпіянату ў 1/8 фіналу. Букмекеры выводзілі брытанцаў мінімум у паўфінал, sports.ru паставіў на чэмпіёнства. Але тыя прагнозы рабіліся з увагі на 1-е месца брытанцаў у групе і выхад, у дадзеным выпадку, на Гану.

У чвэрцьфінале Нямеччына сустрэнецца з пераможцам матчу Аргенціна – Мексіка, які пачнецца ў нядзелю ў 21:30.

Каментары1

Цяпер чытаюць

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек6

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША афіцыйна знялі санкцыі з «Беларуськалія», Белінвестбанка і Мінфіна8

У мінскім метро чалавек захацеў набыць адразу 3 тысячы жэтонаў4

Пентагон можа перанакіраваць пастаўкі зброі, прызначанай для Украіны, у Іран5

МАК забараніў жанчынам-трансгендарам выступаць у жаночых спаборніцтвах2

Санаторый «Сосны» на беразе Нарачы мадэрнізуюць у сучасны велнес-цэнтр2

У былога белсатаўца Прановіча дома знайшлі некалькі сотняў грамаў псіхатропаў, у тым ліку наркотык-зомбі19

Вызвалілі арыштаваных па «справе кнігароў» Алеся Яўдаху і Вацлава Багдановіча

Ліквідавалі фонд «КіндэрВіта», які дапамагаў дзецям з анкалагічнымі захворваннямі

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек6

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць