Чакаецца моцны вецер.
Днём 6 верасня на паўднёвым захадзе ў многіх раёнах чакаецца ўзмацненне паўночна-заходняга ветру з парывамі да 15—20 м/с, паведамляе Белгідрамет. Але аранжавы ўзровень небяспекі абвешчаны па ўсёй краіне.
Уначы чакаецца +10..+13°С. Удзень ад +15°С па Віцебскай вобласці да +20°С па Брэсцкай. У Мінску +16..+18°С. Месцамі дажджы, у тым ліку ў Мінску.
Каментары